Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 17

СКАЧАТЬ што яна паехала на поўдзень наведаць сваякоў. У параходным агенцтве паведамілі, што Браўнэр адчаліў на «Майскім» і, па маіх падліках, будзе на Тэмзе заўтра ноччу, дзе яго сустрэне бесталковы, але ўчэпісты Лестрад, і я не сумняюся, што хутка мы даведаемся ўсе падрабязнасці.

      Шэрлак Холмс не падмануўся ў сваіх чаканнях. Праз два дні ён атрымаў аб’ёмны канверт, у якім была кароткая запіска ад паліцэйскага, а таксама некалькі машынапісных аркушаў памерам 13Ч8 цаляў.

      – Лестрад яго злавіў, – сказаў Холмс, зірнуўшы на мяне паўзверх папераў. – Думаю, вам будзе цікава даведацца, што ён піша.

      «Дарагі містэр Холмс!

      У адпаведнасці з планам, які мы выпрацавалі, каб праверыць нашыя гіпотэзы, – гэтае «мы» цудоўнае, праўда, Ўотсан? – я прыбыў у докі Альберта* ўчора а шостай вечара і падняўся на борт парахода «Майскі», які належыць Ліверпульска-Дублінска-Лонданскай параходнай кампаніі. На мой запыт мне адказалі, што сцюард на імя Джэймс Браўнэр знаходзіцца на караблі і што ад пачатку рэйса паводзіцца так дзіўна, што капітан вымушаны быў вызваліць яго ад выканання абавязкаў. Спусціўшыся да яго ў каюту, я ўбачыў, што Браўнэр сядзіць на куфры, абхапіўшы галаву рукамі, і пагойдваецца з боку ў бок. Ён мажны моцны хлопец, чыста паголены і вельмі смуглявы – чымсьці падобны да Олдрыджа, які дапамагаў нам у справе з фальшывай пральняй. Пачуўшы, навошта я прыйшоў, ён ускочыў, і я ўжо быў прыклаў да вуснаў свісток, каб паклікаць двух хлопцаў з рачной паліцыі, што чакалі за дзвярыма, але Браўнэра, здаецца, пакінулі сілы, і ён пакорліва даў надзець на сябе наручнікі. Мы даставілі яго ў камеру, прыхапілі таксама і куфар, каб праверыць, ці няма там доказаў яго віны, але, на жаль, апроч вялікага вострага нажа*, які ёсць амаль у кожнага матроса, нічога не знайшлі. Зрэшты, патрэбы ўдоказахмы большне маем, бо, прыведзены да інспектара, ён пажадаў зрабіць заяву, якую, безумоўна, занатаваў наш стэнаграфіст. Мы аддрукавалі тры копіі, адну з якіх я і прыкладаю. Як я і думаў, справа аказалася надзвычайпростай, але яўдзячны вам, што папрысутнічалі пры маім расследаванні.

      З найлепшымі пажаданнямі, Шчыра ваш,

Г. Лестрад»

      – Гм! Расследаванне сапраўды было надзвычай простае, – заўважыў Холмс, – але наўрад ці яно здавалася яму такім спачатку, калі ён паклікаў нас. Ну, давайце зірнем, што сказаў Джым Браўнэр. Гэта заява, зробленая інспектару Мантгомеры ў шэдуэлскім участку паліцыі, і, на шчасце, гэта стэнаграма.

      «Ці хачу я нешта сказаць? Так, у мяне ёсць што сказаць. Хачу ўсё апавесці не тоячыся. Можаце мяне павесіць ці адпусціць – мне ўсё адно, якой трасцы вы там задумалі. Клянуся, я вачэй не заплюшчыў з таго дня, як гэта зрабіў, і не веру, што засну калі-небудзь – хіба што каб ужо не прачнуцца. Часам я бачу яго твар, але часцей за ўсё – яе. Хтосьці з іх заўсёды перад вачыма. Ён такі нахмураны, злы, а ў яе на твары нібыта здзіўленне. Ох, нявіннае ягня, і як табе не здзівіцца, прачытаўшы смерць на твары, на якім ты рэдка бачыла штосьці, СКАЧАТЬ