Голад (зборнік). Кнут Гамсун
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Голад (зборнік) - Кнут Гамсун страница 19

СКАЧАТЬ мяне, і я чую шэпт: «Вітаю цябе, мой каханы! Цалуй мяне! Яшчэ… яшчэ…»

      З лаўкі мне відаць зоркі, што ззяюць перад маімі вачыма, і мая думка імкліва нясецца прэч разам з віхураю святла…

      Я заснуў, лежачы на лаўцы; праз нейкі час прыйшоў паліцыянт і разбудзіў мяне. Мяне бязлітасна змусілі і далей гібець у жабрацкім жыцці. Першым маім пачуццём было тупаватае здзіўленне, што я апынуўся пад голым небам, але яно хутка змянілася горкай тугой: я гатовы быў плакаць ад прыкрасці, што я ўсё яшчэ жывы. Покуль я спаў, прайшоў дождж, вопратка мая прамокла да ніткі, і я адчуваў золкі холад ва ўсім целе. Змрок зрабіўся яшчэ гусцейшым, і мне з цяжкасцю ўдалося разгледзець твар паліцыянта.

      – Та-а-ак! – прамовіў ён. – А цяпер падымайцеся!

      Я адразу ўстаў; калі б ён загадаў мне зноў легчы, я таксама б падпарадкаваўся. Я быў прыгнечаны і дашчэнту знясілены, а да таго ж мяне адразу пачаў зноўку мучыць голад.

      – Дурны чалавеча, пачакайце! – выгукнуў паліцыянт. – Вы забылі свой капялюш. Та-а-ак, цяпер ідзіце!

      – Мне таксама здалося, што я… што я забыўся… – бязладна прашаптаў я. – Дзякуй, дабранач!

      І я паклыпаў далей.

      Ах, калі б цяпер у мяне быў хоць кавалачак хлеба! Цудоўны кавалачак чорнага хлеба, які можна грызці, блукаючы па вуліцах! І я думаў, што бывае гэткі асабліва смачны чорны хлеб, і добра было б ім пачаставацца. Голад мучыў мяне, мне хацелася памерці, і я проста плакаў ад лішку пачуццяў. Гора маё было бязмежнае. Раптам я спыніўся пасярод вуліцы, затупаў нагамі і пачаў выкрыкваць праклёны. Як ён мяне абазваў? Дурным чалавекам? Ну, то я пакажу гэтаму паліцыянту, як называць мяне дурным! Тут я кінуўся назад. Я ўвесь кіпеў ад злосці. На вуліцы я спатыкнуўся і ўпаў, але не звярнуў на гэта ўвагі, падхапіўся і пабег зноўку. Дабраўшыся да Вакзальнай плошчы, я так стаміўся, што ў мяне ўжо не было сілы бегчы яшчэ і да прыстані, акрамя таго, злосць мая, пакуль я ляцеў, сунялася. Нарэшце я спыніўся і перавёў дух. Хіба мне не ўсё роўна, што там сказаў нейкі паліцыянт? Так, але я ж не збіраўся трываць усё гэта! Ну, вядома, перапыніў я сам сябе. Але што з яго возьмеш!.. І гэта прабачэнне здалося мне дастатковым, я паўтараў пра сябе, што з яго няма чаго ўзяць. І я зноў павярнуў назад.

      «Божухна, вось пакаранне, – з горыччу думаў я. – І прыйдзе ж у галаву такое – бегаць, высалапіўшы язык, па мокрых вуліцах у такую цёмную ноч!» Голад нясцерпна мучыў мяне, не даваў мне спакою. Я раз-пораз глытаў сліну, каб хоць трохі яго заглушыць, і гэта быццам дапамагала. Вось ужо шмат тыдняў я недаядаў, і цяпер мае сілы моцна падупалі – я гэта адчуваў. Калі мне так або іначай удавалася здабыць пяць крон, іх хапала ненадоўга, і таму я не паспяваў акрыяць да новага галадавання. Горш за ўсё мне падпарадкоўваліся спіна і плечы; боль у грудзях быў не надта моцны, і я мог суняць яго, як след пракашляўшыся або падаўшыся ўсім целам наперад, а вось спіна і плечы былі для мяне сапраўднай карай Боскаю. Чаму ж гэта лёс такі суровы? Хіба СКАЧАТЬ