Голад (зборнік). Кнут Гамсун
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Голад (зборнік) - Кнут Гамсун страница 17

СКАЧАТЬ бессэнсоўна глядзеў праз асветленыя вітрыны крамаў на пакупнікоў, што завіхаліся, маючы грошы і трымаючы ў руках тавары; нарэшце я знайшоў утульнае месца за штабелем дошак, паміж царквою і базарам.

      У лес я ісці не мог нават пад страхам смерці – у той вечар у мяне не было сілы, а дарога здавалася такой бясконца доўгаю. Я вырашыў, што як-небудзь пратрываю ноч тут, нікуды не пайду, калі ж мяне адолее холад, дык пахаджу сабе вакол царквы: саромецца тут асабліва няма чаго. Я прыхіліўся да дошак і задрамаў.

      Навокал патроху рабілася цішэй, крамы зачыняліся, крокі прахожых чуліся ўсё радзей, нарэшце, у вокнах пагасла святло…

      Я расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабою нейкага чалавека: бліскучыя гузікі кінуліся мне ў вочы, і я зразумеў, што гэта паліцыянт; твару, аднак, відаць не было.

      – Добры вечар! – сказаў ён.

      – Добры вечар! – спалохана адказаў я. І тут жа ўстаў, адчуваючы няёмкасць.

      Паліцыянт пастаяў крыху, не робячы аніякіх рухаў.

      – Дзе вы жывяце? – спытаў ён.

      Паводле старой звычкі я, не задумваючыся, назваў свой стары адрас, дзе жыў нядаўна ў каморцы на гарышчы.

      Ён яшчэ трохі пастаяў моўчкі.

      – Я зрабіў што-небудзь кепскае? – са страхам спытаў я.

      – Што вы, я пра гэта не казаў! – запярэчыў ён. – Але вам усё-ткі лепш пайсці дадому: тут вы замерзнеце.

      – І праўда, я адчуваю, што сёння халаднавата.

      Я сказаў яму «дабранач» і міжволі накіраваўся да свайго ранейшага жытла. Калі ісці асцярожна, я мог бы прабрацца наверх, нікога не патрывожыўшы: сходы мелі восем прыступак, і толькі дзве верхнія маглі пагрозліва зарыпець.

      Каля брамы я зняў чаравікі і пайшоў далей. У доме было ціха: на другім паверсе я пачуў прыглушанае ціканне гадзінніка і нягучны плач дзіцяці, больш не было чуваць ані гуку. Я знайшоў свае дзверы, крыху прыпадняў іх на завесах, адчыніўшы, як звычайна, без ключа, зайшоў у пакой і ціхенька зачыніў дзверы за сабою.

      У каморцы нічога не памянялася, фіранкі на вокнах былі рассунутыя, ложак пусты. На стале я ўбачыў паперку, відавочна, гэта была мая цыдулка – напэўна, гаспадыня нават не зазірнула сюды пасля майго адыходу. Я абмацваю рукою белы квадрацік і са здзіўленнем разумею, што гэта ліст. Але ад каго? Я нясу яго да акна, разбіраю ў прыцемках крамзолі і нарэшце знаходжу сваё імя. «Ага! – думаю я. – Напэўна, гэта ад гаспадыні: яна забараняе мне заходзіць у пакой, калі я надумаюся вярнуцца!»

      І павольна, вельмі павольна я зноўку сыходжу, несучы чаравікі ў адной руцэ, ліст у другой і коўдру пад пахай. Я іду на дыбачках, сціскаю зубы, калі ступаю на рыплівыя прыступкі, шчасліва пераадольваю сходы і апынаюся ў пад’ездзе.

      Я зноў нацягваю чаравікі, доўга завязваю шнуркі, сяджу колькі хвілін, бессэнсоўна гледзячы перад сабою і трымаючы ліст у руцэ.

      Потым я ўстаю і сыходжу.

      На вуліцы мігціць газавы ліхтар, я іду бліжэй да святла, кладу скрутак каля слупа і павольна, вельмі павольна разрываю канверт.

      Усярэдзіне СКАЧАТЬ