Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 30

СКАЧАТЬ хадзіў з доўгімі валасамі, як паэт эпохі рамантызму. Толькі вочы па-ранейшаму сінія, і бровы прамыя, сыходзяцца ўпарта над пераноссем. Недагледжаны нейкі… Рукавы швэдару даўжэзныя, джынсы працёртыя… Але на руцэ блішчыць заручальны пярсцёнак (ператвараюся ў старую дзеўку, якая імгненна і зайздросна заўважае падобныя дэталі). Адзінаццаць гадоў, як апошні раз бачыліся. Дый колькі мы па-сапраўднаму былі разам – смешна прызнацца. Здараецца, букет хрызантэмаў даўжэй прастаіць… Студэнцкае вяселле, так бы мовіць. Ідыётка… Не, каб прыняць заляцанні Аркадзя, сына загадчыцы сталоўкі, была б сёння такой жа дагледжанай і не стаяла б за кніжным прылаўкам.

      – Нармальна, Анэта. Ты хоць кніжкі прадаеш, а я з унітазаў пачынаў,– Аркадзь, відаць, заўважыў, што я бянтэжуся. – Так-так, сем гадоў таму я сантэхніку вазіў з Польшчы. Пасля магнітафоны з Нямеччыны… Потым аўто ганяў ажно з Галандыі.

      – А цяпер што возіш? – змрочна запыталася я.

      Страшэнна злавала, што Юрась моўчкі глядзеў убок, нібыта баяўся падняць на мяне вочы.

      Аркадзь шчыра зарагатаў:

      – Цяпер нічога вазіць не трэба! Таму што нерухомасцю займаюся. Не-ру-хо-мас-цю! Другім прадаю, сам купляю. Я цяпер усё роўна што князь – замак маю!

      Юрась спадылба кінуў на сябрука скептычны позірк, і Аркадзь раздражнёна ўдакладніў:

      – Ну не замак, не замак… Вежу. Але дзе? У Старавежску, на пляцы! У цябе яшчэ вялікі артыкул пра гэтае мястэчка быў, памятаеш?

      Яшчэ б не памятаць! Пасля гэтага артыкула мяне і пагналі з газеты. Аркадзь ззяў, як дзіця, якому купілі дарагі канструктар. Кабета ў жоўтым мешкаватым пінжаку адсунула гасцей ад майго прылаўка, каб пагартаць таўшчэзны том ілюстраванай «Энцыклапедыі эзатэрычных сімвалаў». Але я не расхваліла ёй «захапляльны трактат таемных ведаў», а пачала распытваць Аркадзя з былой журналісцкай «хваткай»:

      – Чакай, як табе маглі прадаць ратушу? Гэта ж гістарычны помнік!

      – Вядома, гістарычны, – задаволена згадзіўся былы аднакурснік. – Чатырнаццатага стагоддзя пабудова. Але ты ж сама пісала, у якім яна жахлівым стане, развальваецца. Даху няма. Унутры – дрэвы растуць. Яшчэ крыху – засталася б груда камянёў. Раённае кіраўніцтва радуецца, што збылі. Каму справа?

      – Ну хаця б мясцовым краязнаўцам! – абурылася я. – Сама з імі сустракалася. Зацятыя…

      Аркадзь толькі паціснуў плячыма.

      – Знайшла сілу – «краязнаўцы»… Вялікіх падзей з той вежай не звязана, партызаны ў ёй штаб не ладзілі… А я адрэстаўрую і адчыню шыкоўны гатэль і рэстаран. Турыстычны комплекс будзе! Вакол запаветныя лясы, на паляванне ды рыбалку з усяго свету людзі ездзяць. А ты, Анэта, дарэчы, не думаеш працу мяняць? Мне добрыя менеджэры патрэбныя. А ты ж у нас на курсе «зорка» была. Самая таленавітая. Да таго ж мовы ведаеш… З тваёй польскай ды нямецкай можна хоць у амбасаду перакладчыцай!

      У былыя часы я б зацялася і пачала абараняць гістарычны помнік ад чарговага нуворыша… Але юначы рамантызм даўно сышоў з мяне, як пазалота з вокладкі забытай СКАЧАТЬ