Название: Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1428-7
isbn:
– А хто пытаецца Аркадзя Мартынавіча?
Голас дзелавы, ані жывой ноты. Напэўна, патрапіла на сакратара. Я назвалася. Потым давялося тлумачыць, па якой справе тэлефаную… І пра тое, што сустрэла Аркадзя Мартынавіча выпадкова, першы раз за дзесяць гадоў. І што ёсць сведка размовы, наш аднакурснік Юрый Дамагурскі. Паступова я пачынала раздражняцца. Бач, якая служба бяспекі ў Баркуна пільная! І ўрэшце рэшт – Аркадзь Мартынавіч падысці не можа! Але я не паспела абурыцца, як прагучала тлумачэнне.
– Баюся, што працу вы не атрымаеце. Аркадзь Мартынавіч памёр.
– Як… памёр?!! Я ж з ім уранку размаўляла! Мой суразмоўца пагардліва засмяяўся:
– Бывае, грамадзяначка. Для гэтага адной хвілі хапае. Быў чалавек – няма чалавека. Дарэчы, скажыце на ўсялякі выпадак свой тэлефон.
Я не зусім зразумела, навошта, але паслухмяна прадыктавала.
«Он выбыл первым из круга нашего. Поэтому в молчанье мы выпьем за него». Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. «Маленькія трагедыі», «Баляванне ў час пошасці».
Гудкі тэлефоннай трубкі змусілі мяне ачомацца. Пасля належных філасофскіх разважанняў я – такая ўжо эгаістычная чалавечая прырода – вярнулася да сваіх праблемаў. А я ўжо настроілася, што буду мець грашовую працу… Добра хаця, за кватэру наперад за год заплочана. Канец жніўня, а праз чатыры месяцы…
Адрынуць дурную ганарлівасць, забыцца на крыўду і вярнуцца ў журналістыку? Гэта ўсё роўна што ў дрыгву… У дзяржаўнае выданне больш не пайду. Палітыкай займацца таксама не хачу. Хіба ў якую-небудзь забаўляльную газетку, дзе можна схавацца за псеўданімам, і аніхто з былых знаёмых, і тым больш чытачоў не атаясаміць мяне з колішняй скандальнай журналісткай Ганнай Барэцкай… Буду шчаслівіць беларускага чытача звесткамі, які чарговы лімузін купіў расейскі папсовы «зайчык»-пераростак Кіркораў… Можа, гэта і ёсць мой сапраўдны ўзровень? Мой апошні каханак, мастак-марыніст, гэтак і лічыць. Якая там «скандальная журналістка»! Не перабольшвай сваё значэнне, даражэнькая. На сапраўдны скандал ты здольная гэтак жа, як варона да грымотаў. А можа, падацца куды-небудзь перакладчыцай? Выкладаць нямецкую або польскую не вазьмуся, а вось турыстаў вазіць…
Я ўявіла сябе з нейкай турыстычнай групай у якасці гіда… Бабулькі з перманентам, стамлёныя жыццём бізнес-мамы з дзецьмі-падлеткамі, бесперастанныя ўспышкі фотаапаратаў, а дзе тут памяняць валюту, а колькі можна праз мытню правесці спіртнога… І мяне перасмыкнула.
Абставіны патрабавалі не гарбаты з шыпшынай, а моцнай кавы. А пасля кавы мяне пацягнула да пісьмовага стала. Я вывернула яго шуфляды. Рукапісаў, як восеньскага лісця… Інтэрв’ю, артыкулы, вершы… Усё ў накідах, усё – нікому не трэба… Як і восеньскае лісце.
У цьмяным святле золку пляц вакол ратушы нагадваў поле пасля бойкі. Дым слаўся над брукам, на якім СКАЧАТЬ