Название: Авантуры студыёзуса Вырвіча
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
Серия: Пранціш Вырвіч
isbn: 978-985-7083-16-9
isbn:
– Ды што такое, Бутрым? Што ты там знайшоў? – пані Саламея паставіла паднос з кубкамі на стол і зазірнула ў мікраскоп. Паціснула плячыма… Яе зараз жа адсунуў ад акуляра Вырвіч. На дэтальцы бачыліся мікраскапічныя літары “VOO”.
Саламея і Пранціш неўразумела перазірнуліся і паглядзелі на знерваванага прафесара.
– І што гэта значыць? – папытаўся Вырвіч. – Ты трох літараў спалохаўся?
Лёднік злосна спыніўся.
– Што значыць? Што нячыстая сіла зноў спрабуе спіхнуць мяне ў тую дрыгву, адкуль я ледзве вылез! Гэта подпіс доктара Дзі!
Здзіўленае маўчанне слухачоў прафесара так расчаравала, што ён ледзь затрымаў крыўдныя словы.
Саламея падыйшла, паклала рукі на плечы знерваванаму мужу.
– Не злуйся, а растлумач! Ты з узростам робішся ўсё больш нецярплівы – табе здаецца, тое, што ты ведаеш, уцямна ўсім. Дарагі, нават арэхаў двух аднолькавых няма, а не тое што розумаў. Errare humanum est (Чалавеку ўласціва памыляцца).
Лёднік адвёў вочы, глыбока ўздыхнуў, па сваёй жа методыцы супакаення, якой вучыў Пранціша.
– Гэта той самы доктар Дзі, астролаг і алхімік, пасля прачытання трактату якога па электыўнай астралогіі “Іерагліфічная манада” я зусім з глузду з’ехаў, дакладней, даў нырца ў эзатэрычныя навукі… Дзі жыў у Англіі ў часы каралевы Лізаветы. Яшчэ студэнтам Кэмбрыджу ён зрабіў механічнага скарабея і выпусціў на сцэну студэнцкага тэатра. Народ, уцякаючы, у дзвярах падушыўся, Дзі з універсітэту выперлі. Ён вынайшаў шмат чаго іншага… Навігацыйныя прыборы, тэлескоп, бінокль, разлічыў, дзе мусіць быць Грынвіцкі мерыдыян… Шмат эксперыментаваў з крышталямі і люстэркамі… І гэта было б усё добра – каб не эксперыменты з духамі. Звязаўся з прайдзісветам і фальшываманетчыкам Эдвардам Келі, які прапанаваў доктару заняцца зносінамі з іншым светам, а ён, Келі, станецца пасрэднікам між Дзі і “анёламі”. Ну і заняліся… Калі верыць самому Дзі, духі зляталіся да яго, як мухі на мёд. Асабліва прапісаўся пры ім нейкі Урыель. Які не толькі паказваў доктару ў адмысловым люстэрку карцінкі будучыні, але і вучыў мове, на якой размаўляюць анёлы. Можаце сабе ўявіць, я чытаў гэтыя трактаты на “янохскай мове”, спрабаваў яе засвоіць… Прабач, Госпадзе…
Лёднік перахрысціўся і нарэшце сеў.
– А чаму ты вырашыў, што Пандору зрабіў доктар Дзі? – не зразумеў Пранціш.
– Таму што ён падпісваўся так – Voo. Ніхто не ведае, чаму. Я так думаю, доктару належыць толькі “сэрцавіна” аўтамата. Я заўважыў мікраскапічныя сляды попелу на дэтальцы – можна ўявіць, што калісьці падобную ляльку – не ведаю, у выглядзе каго яна была зробленая, можа, самога доктара Дзі альбо таго Урыеля – кінулі, як д’ябальскае стварэнне, у агонь. А потым нехта забраў, што ацалела ад агню, перахаваў… І ўжо ў наш час аўтамат аднавілі. І ён зноў малюе тое, што заклаў стваральнік. А калі СКАЧАТЬ