Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук страница 3

СКАЧАТЬ нагадае мне Італію. Проста там мяне таксама інтрыгавала тое, што я цяпер спецыяльна вучылася бачыць наноў: незвычайная форма вадасцёкавай трубы, чорныя лапіны сажы на жаўтлявай хаце – сляды пажару, плюшч на сцяне, жук-насарог на асфальце, васковыя тычачкі ў белых духмяных кветках, смаўжы, што выпаўзаюць ноччу на жвір стаянкі, грозныя вялікія кандыцыянеры.

      Шпіталь МУС – прыстойны будынак, аточаны пышнай зелянінай і прыстойнай, з пікамі, агароджай. Тут ён таксама з’яўляецца мне: глядзіць з-за жалезных прутоў, як арыштант, да аднаго прута дакранаючыся рукой – нерашуча, нібы нават узяцца асцерагаецца. Ён не ў бальнічнай адзежы, у поўнай форме, у шэрым кіцелі. Але вочы такія сумныя, нібыта жыць яму засталося два дні, і ён хацеў мяне ўбачыць – а я ў гэты час, вядома, недзе швэндалася, піла, танцавала і рагатала ў голас абы з кім.

      Сэрца зашчамляе, і па ўсім целе прабягае разрадам хваля салодка-пакутнага болю, які выбівае слязу. Я пачынаю лаяцца, слаць генерала куды далей, і паскараю крок, адскокваючы ад агароджы – а прыступ пакуты закіпае ўжо ў мяне ў горле – бегам, бегам…

      Заходжу на могілкі нясмела, з чорнага ходу, з той вулачкі, дзе двухпавярховыя хаты (мы з Настай сышліся на тым, што было б выдатна купіць такую хату і жыць там). Я ўжо ўвайшла, гляджу на вулачку з-пад махроў галля і ўсміхаюся: проста за Вайсковымі могілкамі амбасада Кубы – вось чорт, гэта гумар такі ці што? Не, не да смеху.

      Тут зямля нагадвае мармур, яна такая ж цвёрдая на сцяжынках, і ўся ў яркіх разводах зялёнага моху. Вакол стаяць абеліскі пад шатамі цемнаватых сакавітых крон, праз якія прабіваецца пяшчотнае, свежае сонечнае святло, а цяпер – гэтае цьмянае латуннае ззянне. Ён чакае мяне ля аднаго з помнікаў, аддзяляецца ад яго, быццам доўга так стаяў, абапершыся.

      – Мой генерал… Ён абдымае мяне, не можа стрымаць уздыху. Па маёй шчацэ паўзе сляза – гэта ўсё, што засталося ад успышкі болю пару хвілін таму. Ён сумаваў. Божа, якое пяшчотнае сэрца ў гэтага старога ваякі… Ад цяпла яго шчакі вострая, гарачая пяшчота ўсё запаўняе ўсярэдзіне, не пакідаючы вольнага месца. Мы стаім так некалькі хвілін. А маглі б стаяць вечна. Хоць ён разумее, як плыве час у нашым свеце, таму не злоўжывае, сам жа часам выводзіць мяне з трансу. Вось і цяпер: «Ты спознішся».

      Я не распавядала, проста сказала, што з ім бачылася.

      – А помніш той вечар, калі мы разам там ішлі?

      – І бачылі майго нагваля?

      – Ага!

      Котка тады прабегла проста перад намі, а потым шмыгнула ў кусты – калі падняліся далей на горачку, то зірнулі туды з цікаўнасці, і ў зарасніках яе не было. Ёсць у нагваляў такая манера – растварацца ў прасторы ды імгненна знікаць.

      – І мы ніколькі не стаміліся гэтак бадзяцца…

      – …і ў нашых жылах усё яшчэ лілася музыка – такая ж святочна-ліловая, ультрамарынавая, салатавая і фіялетавая, як святло на сцэне! Для мяне ў той дзень усе песні былі такога колеру.

      – Так, СКАЧАТЬ