Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук страница 5

СКАЧАТЬ ахапіла замілаванне. Я адназначна зраднілася са сталіцай. Больш за ўсё мне падабаўся менавіта гэты маршрут і тое, што праплывала за акном. Калі прыедуць замежныя госці, самым цудоўным будзе выправіцца з імі катацца на трамваі. Няспешна ўбіраць у сябе стыль горада, узіраючыся за вокны, адчуваць, як вагон пасля кожнага прыпынку кранаецца з лёгкім, але адчувальным высілкам, падрыгвае на заваротках, чуць бразджанне званка – старамоднае, нягледзячы на сучасны дызайн корпуса. А як перад самым паваротам на Коласа пераводзяць стрэлку, гэты рытуал? Не, ну праўда ж непаўторна!

      Гэты від транспарту ніколі не быў «маім» – я аддавала перавагу шпаркаму і без-лішніх-цырымоній метро. Трамваі ж заставаліся Арынінай епархіяй; яна казала, што ёсць у іх сваё хараство, з імі звязана маса літаратурных твораў, нават мой любы Картасар. І толькі зараз да мяне дайшло, толькі зараз я прачула! Сапраўды, пасля ўзрушэнняў шмат што бачыцца ў іншым святле. І трамвайная экскурсія з замежнымі калегамі ўжо здаецца мне сапраўднай знаходкай.

      А зусім нядаўна ў мяне пачало з’яўляцца больш і больш знаёмых з Лацінскай Амерыкі, у тым ліку нават хлопец, які хацеў паступіць ва ўніверсітэт недзе ва Усходняй Еўропе і вывучаў рускую мову, ды яшчэ адзін з Чылі, нашчадак украінскіх казакоў (на якога я вельмі спадзявалася ў справе здабывання генеральскіх мемуараў). Дзіўныя справы Твае, Пане, і дзіўныя повязі. Усё гэта нездарма, як і перапіска з чылійцамі. Няўжо мой лёс будзе такім жа, як у маёй цёткі Наташы?

      Яна ўжо трыццаць гадоў жыве ў Нямеччыне. Ніколі не забудуся на яе аповед: «Я заўсёды ў дзяцінстве любіла казкі братоў Грым. А яшчэ ж была кніжка з малюнкамі – мне так падабаліся гэтыя строі, гэтыя акуратненькія дамкі. І ў дзіцячым пакоі ў мяне над ложкам вісеў дыванок. Не, габелен. І там таксама была ілюстрацыя з казак – быццам бы Гензель і Грэтэль, але што дакладна помню – загадкавы, не наш, яловы лес. І мне тады думалася: а вось выдатна было б жыць там! Увесь час марыла і фантазіравала. Ну вось – намарыла!»

      «Глядзі, нафантазіруеш сабе Латамерыку», – сказала Арына. А што? Я б і не супраць. Больш таго – мару. Здзейсніць паломніцтва, як у Святую Зямлю.

      – Няўжо табе Вайсковых могілкаў недастаткова?

      – Ды гэта зусім не тое! Ты не разумееш.

      Мае словы – свядомая хлусня. Усё яна разумела. Але ў адказ магла толькі ўздыхнуць і прамаўчаць.

      А зараз на мяне наплыло дзіўнае пачуццё – усведамленне таго, што ўсё гэта – рэальна. Пачынаючы з лета, з пары вечаровых шпацыраў, з позніх званкоў Насці, з адурэння ад перакладаў з гішпанскай, з замірання сэрца на вуліцы Чырваназорнай – з кожным крокам «гэта» рабілася ўсё больш рэальным. Я галасіла і абуралася, біла капытом ці інсцэніравала карціну непрытомнасці ад заняпаду сіл, лаялася і стагнала на фінішнай прамой – але ведала, што нават крывавыя пакуты – лічы, не напраўду, мары ж мае згушчаюцца ў паветры, як чарадзейны туман, прымаюць форму, ушчыльняюцца, і… І тут я ўбачыла чылійскага экс-прэзідэнта. СКАЧАТЬ