Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук страница 2

СКАЧАТЬ позіркам па маім застылым, задумлівым твары.

      – Я хачу не ў Партугалію, я хачу ў Монтсэрат і Даліну Палеглых! – зноў заныла і залямантавала я. Яна не адрэагавала: занадта звыклася.

      – Так, я з глузду з’ехала, – голас, хутчэй, летуценны, а не засмучаны. – Я спрабую перайменаваць станцыі метро, хаджу тут, як чужынец, над río[2] красуецца Arrabal de Trinidad…[3]

      Тата ўжо гаворыць на мяне, што я «чалавек чужой культуры», з-за таго, што я не чытаю нашых, постсавецкіх кніг. А ўсё ён, мярзотнік, гэта ўсё ён вінаваты!

      «Рашуча заявіла яна», – прамовіла Арына пра сябе – і мысленна запісала.

      Нам прынеслі каву і дэсерты. Ірландская з чарнічным тварожнікам мне, капучына з яблычным штрудзелем – ёй. Яшчэ тры хвіліны мы маўчалі: святадзейнічалі маленькімі срэбнымі відэльчыкамі і атрымлівалі асалоду ад духмянага, да ачмурэння смачнага напою.

      – Як там маецца генерал?

      – Нармалёва.

      Арына заспакоена кіўнула. Калі з ім усё ў парадку, то і са мной – адпаведна. Задаволена варкачу, сціскаючы ў руках чарговую кніжку, здабытую ў «замежных калег» самым што ні ёсць астапа-бэндэраўскім шляхам, загадкава і шчасліва ўсміхаюся, штосьці задумваю – не нясуся дзяжурыць каля яго ложка ў шпіталі, не адчуваю, як з сэрца майго кроў сочыцца па кроплі…

      – Сёння ён быў сумны, пра штосьці трывожыўся, – уздыхаю.

      – Можа, проста засумаваў па табе. Ну вось ці часта ты пра яго думала апошнім часам?

      З сорамам прызнаюся:

      – Не.

      Я была занятая праблемамі творчасці і самакапання. Колеры на маіх карцінах былі не тыя, лініі, радкі, праца, характар, усё было не тое – бадай, гэта лета зойме першае месца па колькасці пралітых слёз і віна, па колькасці засмучэння, сораму, самазнявагі, разладу, хрыплага істэрычнага румзання ў адзіноце – але потым я нязменна буду ўспамінаць гэта лета як вельмі «творчае» і «рамантычнае». Вось ідыёцтва.

      – Дык ты не думала пра генерала? У яе голасе дакор.

      – Сёння мы бачыліся на Вайсковых. Ну, ты ведаеш. Шкада, што яны такія маленькія, там нават зацішнай адзіноты амаль не адчуваецца. Хоць там жа так хораша, прыгожа.

      Мілы мой генерал! Я ішла сёння да цябе. Спачатку перайсці на іншы бок, праз трамвайныя шляхі, потым нырнуць у двор, а там – зачараваны касцёл. Белы, гожы, ён стаіць на ўзвышэнні, як на пастаменце, каменныя сцены якога аплёў дываном дзікі вінаград. І гэта заслужана, таму што ён быццам адважны фрэгат, што выдужаў сярод навальніц і дагэтуль ганарліва ўздымаецца над бруднымі хвалямі савецкага смецця. Беласнежны, як сам папскі строй, пасярод плебейскіх бялізнавых вяровак, задрыпаных пад’ездаў і ўбогіх гаражоў.

      Я буду з табой, генерал, не адной крыві – дык аднаго духу, я дамагуся, я выпраўлю гэта дурное непаразуменне і далучуся да цябе і тваёй Царквы на векі вечныя… Ды ў канцы канцоў, я ўжо – з табою, de facto – зараз толькі набыць статус de jure! «Ангельскую ты ўжо ведаеш, не турбуйся!» – «Але ж мне яшчэ трэба здаць экзамен. СКАЧАТЬ



<p>2</p>

Рака (ісп.)

<p>3</p>

Траецкае прадмесце (ісп.)