Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук страница 7

СКАЧАТЬ фактуру і гладкасць скуры пры розным асвятленні, не падбірала ўбораў – прытым, што звычайна апраналася па прынцыпе «насунула тое, што выпала з шафы». Але зноў-ткі, навошта? Ён зачараваў мяне. Я разглядала яго фатаграфіі, абрысы і даволі мяккія рысы твару, замілоўвалася таму, як арганічна ён глядзіцца ў нашым савецкім, вінтажным горадзе.

      – Гэта проста робіцца небяспечным, – пакруціла галавой Наста. – Прытым не толькі з-за вучэння. Табе пара завязваць з пагонямі і гульнёй у коткі-мышкі.

      – Ха, ды ты мяне паражаеш, – смяялася я. – Генерал, значыць, не небяспечны, а прэзідэнт раптам – злавесная асоба? Звычайна ўсё было па-іншаму. З дакладнасцю да наадварот.

      Яна толькі ўздыхнула. Вядомая рэч, да генерала яна прывыкла, і ўсё было нармальна.

      – Цьфу на цябе! Я не магу сказаць, што тут не ў парадку. Проста адчуваю, ці што. Толькі не пачынай казаць пра «выдуманы свет», – ціха загырчала я, гледзячы спадылба.

      Зараз мне здавалася, што падыгрываюць мне толькі з ветлівасці. Наста паціснула плячамі і прамаўчала.

      Я нічога не паўтарала, не вучыла. Забылася, што збіралася на кафедру высвятляць штосьці пра магістратуру. Увесь свет мой звузіўся да транспарту ў розных яго іпастасях, да «Кнігі пясчынак», якую я цягала з сабой, нягледзячы на вялікія памеры, музыкі ў слухаўках і з’едзеных на бягу шакаладак.

      І мне – так, мне гэта падабалася! Здавалася нейкай вар’яцкай, але прыгожай авантурай, што разнастаіць шэрыя будні.

      – Як даўно ты размаўляла з генералам?

      – Ды не памятаю, тыдні два таму, а так ён зусім не з’яўляўся.

      Я раздражнёна адмахвалася і бесклапотна канстатавала тое, з-за чаго раней накруціла б сябе да істэрыкі. А колькі разоў я абзывала генерала сволаччу, гнюсам і падонкам з-за таго, што ён упарта не хацеў з’яўляцца мне ў сне.

      Я сумленна спрабавала разважаць пра гэта і клікаць яго. Імкнулася прасякнуцца ганебнасцю сваіх паводзін, адчуць гаркату страты – але не, нішто не адгукалася ўсярэдзіне. Мяне напаўняла адчуванне дзіўнай лёгкасці і пустэчы – а з прычыны гэтага, прыемнага спакою. Я перастала прагнуць сустрэчы з імі абодвума, і ў адзін выдатны вечар села ў трамвай каля вакзала без жаднай задняй думкі.

      Вось здорава – паставілі елку. Нарэшце нейкае падабенства да святочнага настрою – хоць снегу дагэтуль не было, проста вечна вільготныя тратуары і шэрае стомленае неба, і такі ва ўсім выраз, накшталт: «Зараз-зараз!». Хоць гэта дагодлівае «зараз» у выглядзе дзвюх самотных сняжынак і халаднаватага ветрыка было шчырым фальшам. Але нічога, на маім настроі гэта ніяк не адбівалася. Я ж толькі што здала ангельскую ды атрымала найвышэйшы бал, чым яшчэ раз аспрэчыла гэту недарэчную заклапочанасць сябровак – ха! Было выдатна ўключыць свінг, заплюшчыць вочы і расставіць зручней ногі, таму што пакуль я нікому не замінала.

      Ізноў краявіды за акном, канцэртная зала, звязаная з вялікім мноствам захапляльных успамінаў, і зноў – хваля эйфарыі. Вострае, надзіва выразна абмаляванае ўсведамленне рэальнасці ўсіх маіх летуценняў. І не простае СКАЧАТЬ