Название: Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
isbn: 978-985-6906-56-8
isbn:
– Ты выведзеш вемасутаў з долу…
Відзежа раптоўна зьнікла, бо дошкі, на якія я абапёрся, затрашчалі і, як гнілыя зубы ў чорнай сківіцы, пахіліліся. Я праваліўся ва ўнутранае памяшканьне.
Зноў краты. Справа – жалезна-плеценае кола, зьлева – гнілякі драўляных іклаў.
Але ў малым коле была брамка, закручаная на алюміневы дрот. Побач трэба было пашукаць жалезны прут, якім можна было б падчапіць мэталічны вузел.
Наступны «круг пекла» быў мураваны. Дзякуй лёсу, там знаходзіліся плястыкавыя дзьверы, якія я лёгка выціснуў плячом.
Прастакутны жалезны пакой.
У канцы пад рупарам сьвятла сядзела і глядзела на мяне жаба. Жабалюдзіна. Скарузлыя бародаўкі ляпіліся адна на адну ў яе на твары. Бародаўкі былі незвычайна вялікія і выглядалі, як асобныя бульдожыя абліччы, што таксама глядзелі на мяне і пагардна ўсьміхаліся.
Я страпянуўся ад порцыі адрэналіну, – напоўненая ім міні-бомбачка разарвалася ў сэрцы.
Я чуў бомшчак свайго сэрца, але стаяў, глядзеў, дзівіўся.
(Ён, яна, яно) спазірала на мяне і трымала, як сякеру, доўгую стрэльбу з шырокай руляй…
Сьцены калідора былі акаваныя стальлю. Там-сям на іх выступалі вялікія заклёпкі, і самае жахлівае, чаго я спачатку не зразумеў, – на ўзроўні майго калена проста са сьценаў з круглых дзірак тырчалі ссохлыя рукі з карычневымі сьціснутымі ў кулак ці распрастанымі пальцамі, пазногці якіх даўно ніхто не абразаў. Некаторыя пазногці былі настолькі доўгія што, здавалася, тонкімі клінкамі праколвалі паветра, а іншыя завіваліся ў сьпіралі, падобныя да навечна заведзеных гадзіньнікавых спружын.
Перада мной была жудасная прасада нерухомых, зморшчаных, гострых галінаў. Мёртвыя рукі быццам прасілі ці імкнуліся зачапіць, затрымаць, спыніць таго, хто наважыўся ісьці паўзь іх. Яны тырчэлі з вузкіх камораў, спэцыяльна зробленых такім чынам, каб людзі, што ў іх знаходзіліся, не маглі ўстаць, а толькі паўляжалі. Адмысловае прыніжэньне вязьняў – каб ежу, як вышэйшую ласку, прымалі з рук наглядчыкаў, поўзаючы, караскаючыся, гледзячы ў вышыню з падлогі.
Але, відаць, ежы ім даўно ніхто ўжо не даваў…
Трэба ісьці!
Мае лыткі пачырванелі ад драпінаў і ўколаў – было немагчыма не дакрануцца да кіпцяў мёртвых рук: калідор быў занадта вузкі, нават, падалося, звужаўся.
З кожным дотыкам ссохлых пальцаў жабалюдзіна падскоквала і выгіквала:
– Мурло! Што, мурло?! Ну і мурло! Набубнявіў мурло!
Калі я падышоў, яе вочы – перакуленыя чырвоныя піялы, што невыносна піявілі мяне, – першы раз мірганулі:
– Новы, мурло? – жабалюдзіна-вартаўнік падскокнуў.
– Каморы перапоўненыя, мурло! – апусьціўся.
– Трэба, мурло, – падскокнуў.
– Выканаць прысуд, мурло! – апусьціўся.
Але больш ніякіх рухаў (ён, яна, яно) не рабіла, СКАЧАТЬ