Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Пэўна ж без абяцанкаў не абыйшлося?
– А як жа! Абяцанка не цацанка, – развесяліўся Малей. – Ён жа, царыка маю на думцы, нават халопам і прыгонным абяцаў не толькі маёнткі іхных паноў, але і дачок, і нават памешчыц у жонкі!
– Неблагі гешэфт, – засмяяўся Бражына. – А ты, вашмосьць, царыцу бачыў?
Паручнік кінуў на суразмоўніка смяшлівы позірк. Хоць прагная славы ваявадзянка пасля заступнага шлюбу 22 лістапада 1605года з вялікай пыхаю склала ў памятнай кнізе кракаўскай Акадэміі подпіс: «Марына, царыца маскоўская, ўласнай рукою», Рэч Паспалітая па ранейшаму не прызнавала царскага тытулу. І ў паручніка не йшло на язык слова «царыца». Можа памятаючы пра вялікакняскі статус уладара Масковіі, можа з іншай прычыны.
– Шанцуе вам на высокае гасцяванне, – падахвоціў ганец.
Малей сцішыў голас, але жаданне папляткарыць было неадольнае. Усё ж новы чалавек, са сваімі ўсё перашаптана—перагаворана.
– З бацькам тым смех адзін, калі праўду баюць.
– А што ж бо такое, калі не таямніца? – пахіліўся да паручніка Бражына.
– Ды якая таямніца, калі пра яе ўсе ведаюць! – махнуў маладзён рукою, але голасу не ўзняў. – Адно, што за яе пашырэнне можна і галавою налажыць. Але хто гэтаму зарадзіць, калі чутка скрозь кружляе?
Паручнік ледзь заўважным рухам прымусіў каня ісці бок пры боку, так, што і страмёнамі пазвоньвалі. Злёгку пахіліўся, каб надаць вагі сваёй таямніцы.
– Шапталі, браце, нібыта пан цесць запатрабаваў ад зяця паўдругога ста тысячаў за прызнанне.
Ён пераможна зірнуў на слухача. Ці скеміў той, што можа сведчыць такая прапазіцыя.
– Ого! Не правароніў пан ваявода добрага торгу, – Бражына абмяняўся з паручнікам поглядам хаўрусніка.
Паручнік задаволены пляснуў сябе па сцёгнах. Скеміў слухач, што ў траве пішчыць, скеміў! Не трэба і рызыкаваць, разжоўваючы.
– Для цара, пане—браце, можа паўтарыста і глупства, а ваяводу Мнішху – немалы куш! Алеж гэта не ўсё!
Малей, шмаргануўшы правай далонню, натапырыў вусы і вырачыў вочы на суразмоўніка.
– Бо голасным шэптам расказваюць, што вызваляючыся з яраслаўскай ссылкі, пан Мнішах пакляўся цару Васілю, што век не прызнае новага царэвіча! Але і без яго хапае каму прызнаць тое ўваскрашэнне, – зняважліва махнуў рукою. – Тут табе і слуга найбліжэйшы, ён жа сакратар, і розныя іншыя. Таму ж цар Васіль двух тыдняў не выцерпеў, каб каранавацца. Нават без патрыярха абышоўся. Наўгародскі мітрапаліт спраўляў.
Паручнік пераможна зірнуў на Бражыну, ці належна цэніць пачутае. Задаволены ўражаннем, памаўчаў і паведаміў мабыць перанятае ад каго са старэйшых.
– Што ж, маладым жыць, але і старому дажываць грош патрэбен.
– Ну а цар не зазлаваў? – падтрымаў аповяд Бражына. – СКАЧАТЬ