Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Паручнік з тым жа блазнаватым выразам твару, адмоўна пакруціў галавою.
– Хто вынес галаву з маскоўскай сечы, у адзін голас кажуць: забілі цара Дзьмітрыя Іванавіча і над целам здзек учынілі, перш чым яго попелам з гарматы выстраліць. Спачатку баярскі сын Валуеў Рыгор з пішчалі пачаставаў. А потым Іван Ваейкаў шабляй па галаве давяршыў. З тым не крыюцца, бо Айчыну ад прыблуды ратавалі.
– Адкуль ведаеш? Не сам жа бачыў?
– Не! – са шчырым шкадаваннем прызнаў Малей. – Але з адным ад нашага пасольства за чаркай сядзець давялося. Ды пра гэта і сёння шмат гаворыцца. Ад надзейнага чалавека чуў, Васіль Шуйскі ведаў, што спее. Таму даў нашым паслам на ахову пяць соцень стральцоў.
– Гэта Гасеўскаму з Аляльніцкім?
– Ну, так, – пацвердзіў паручнік. Вось калі гасцей Марынінага вяселля секлі, гэтых не кранулі. А пры новым старыя паплечнікі таго атабарыліся: Міхайла Малчанаў*, «слуга і баярын» князь Грыгорый Шахаўской*, іншыя розныя. Вучаць розуму тых, хто сумняваецца. Часам вельмі настойліва.
Памаўчалі згодам і паважна, як тое ўласціва маладзёнам, датычным вялікай палітыкі.
– Выходзіць, раз маскавітам хочацца верыць у Зьмітра, то і знайшоўся ахвотны? – першым выказаўся Бражына.
– Гэтых ахвочых хутка на пучкі вязаць давядзецца. Як то кажуць, не адзін Гаўрыла ў Полацку! – хмыкнуў паручнік. – Царык аж сем сваіх «пляменнікаў», бо «сыноў» цара Фёдара, якія з'явіліся ў Тушыне, загадаў павесіць. Цо завеле, то нездрово, як кажуць палякі. Смех смехам, а між іх і Гаўрыла знайшоўся.
Не стрымалі весялосці. Размова ў дарозе пры новым знаёмстве, абы пачаць, сама коціцца.
– А калі цар жывы, то і баба, да кароны сквапная, прыбяжыць, – шэптам паведаміў паручнік. – А што ёй, скажы, выбіраць: удавіцаю пасля першага ці царыцаю за другім? Ды і Сапегі напэўна пераканалі. Можа і кароль загадаў.
Слова за словам паручнік паведаміў і пра сумнае, і пра вясёлае, і пра зусім смешнае. І тыя, хто прысягнуў Тушынскаму царыку і хто проста далучыўся да яго з войскам ці сам адзін, не поўняцца павагаю да маестату сандамерскай ваявадзянкі і яе ўладарнага мужа. Шукаюць здабычы ды ўдачы. Асабліва, хто з Рэчы Паспалітай. – Што караняжы, што нашы, – махнуў рукою паручнік. – Вось мазырскі харужы Будзіла з'явіўся да царэвіча ці не раней за ўсіх, бо ў першых днях верасня сёмага году. Ну што яму тая веліч царыцы! Запомнілася мне, бо тады ў снежні аж дванаццаць харугваў з Рэчы Паспалітай прываліла!
– Ого! І ў кожнай напэўна сотня а то і дзве таварышаў.
– Як у каго. Прыкладам пан Мехавецкі ў Беларусі назграбаў аж некалькі тысяч. Пан Валеўскі амаль дзве. Пан Андрэй Млоцкі* пасля гарадзенскай канфедэрацыі вырушыў з некалькімі сотнямі вершнікаў, СКАЧАТЬ