Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 31

СКАЧАТЬ з бацькам ціха-мірна ляжалі ў ложку, быццам нічога і не здарылася. Сон быў глыбокі. Чадавек спрабуе дабудзіцца, дакрычацца да бацькоў: «Мамо! Мамо… уставай, мамо, чаго ты спіш? Я адыходжу. Мне трэба… Што ж вы не чуеце? Тато, Тато! Уставайце! Чаму ж вы спіцё?» – ледзь не плакаў ён ад крыўды: бацькі маўчалі. Голас, відаць, не даходзіў. І тут чалавек зрабіў яшчэ адно жахлівае адкрыццё: рука, якой спрабаваў растармашыць маці, свабодна праходзіла праз яе цела! Не сутыкалася з ім, а ўваходзіла, паглыблялася, нібы ў ваду. Зразумеў: сувязі няма!

      Хай бы гэта было сном… Ён апошні раз паглядзеў на бацькоў і зноў падумаў пра сваё цела: «Я тут і я там?» – толькі захацелася пераканацца ў гэтым, яшчэ раз упэўніцца ў неверагодным, як тут жа апынуўся ў сваім пакоі. І новае адкрыццё ўразіла нечаканасцю: ён прайшоў у сваю спальню праз сцяну! Перанёсся сілаю думкі: не паспеў падумаць, з’явілася толькі жаданне яшчэ раз упэўніцца – і вось, калі ласка, ён ужо стаіць тут.

      Цела нерухома ляжала на ранейшым месцы, магло падацца, што яно спіць. Чалавек прыгледзеўся: а ці ж дыхае ён? Цішыня.

      «Мусіць, пара?» – успомніў чалавек свой абавязак. Прыўзняўся над целам, паглядзеў на яго зверху, прайшоў праз столь, дах і памкнуўся ўгару. Панясло, закруціла… Ён вінтом уразаўся ў неба. Замігцелі зоркі. Чорны, невядомы космас, як вялізная дагістарычная жывёліна, усмоктваў у сваё чэрава.

      Хуткасць узрастала: кропачкі зор спачатку ператварыліся ў невялічкія працяжнікі, а потым расцягнуліся ў суцэльныя лініі.

      Дзікі, драпежны космас, здавалася, рагатаў, патрасаючы сусветамі, над жменькай кволага жыцця. Таямнічыя варожыя стыхіі шкамуталі бедную душу, уцягвалі ў пякельныя беспрасветныя дзіры, да вар’яцтва раскручвалі ў чорных вірах… «Гібель! Куды мяне нясе? Трэба спыніцца! Не хачу! Затрымацца… Мне яшчэ трэба на зямлю, туды, дзе засталося цела. Не зараз, хоць на хвілінку пазней. Спакою хачу, хоць дзянёк яшчэ пабыць у зямным суладдзі, пад абаронай цела. Мне яшчэ трэба дажыць, выправіць свае памылкі, я ж ведаю цяпер, што такое памылка!

      Адпакутаваць за грахі, навучыцца… можа, тады будзе інакш. Толькі не цяпер! Назад! Няхай гэта здарыцца потым, некалі потым… Пазней…».

      Але затрымацца цяжка – паўсюль пустэча.

      Чалавек сцяўся, скурчыўся, падабраў рукі пад жывот, сагнуўся ўсім целам да каленяў, нібы прыняў позу эмбрыёна, нібыта ён яшчэ ва ўлонні маці, не нарадзіўся… О Божа, рух запавольваецца! «Няўжо магчыма?» – варухнулася ў душы слабое спадзяванне; развярнуўся ў супрацьлеглым напрамку і толькі пачаў ліхаманкава шукаць выйсце назад – у імгненне вока апынуўся на зямлі, на ложку, у сваім целе.

      Ён не мог зразумець, што ўратавала яго, што дазволіла спыніць шалёны лёт, крутнуцца назад і скінуцца на зямлю, ці так было наканавана з самага пачатку: вярнуцца. Ці ён зрабіў нешта зусім нядаўна, ужо не ў целе, што прымусіла вякамі адпрацаваную механіку нябёсаў даць збой і дазволіць яму скарыстаць адтэрміноўку. Няўжо па-за целам зрабіў нейкі ўчынак на сваю карысць? Чаму такая жудасць СКАЧАТЬ