Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 26

СКАЧАТЬ ў той час крумкачу, што ён п’е сіняе неба, ён, чорны як ноч, выпіў са славянскіх светлых вачэй воіна сіняе неба. Хіба мог ён падумаць тады, што гэта будзе апошні глыток нябёсаў? Крумкач упіваўся памяццю…

* * *

      Чалавек пашнарыў рукою па стале, адшукаў шнур і ўключыў настольную лямпу. Прыўстаў, дацягнуўся да кніжнай паліцы, узяў тоўстую кнігу, паклаў яе на калені, падагнуўшы ногі пад сябе, каб было зручней пісаць, і праз хвілінку на вокладку лёг чысты аркуш паперы.

      «Але што ж такое душа? – напісаў ён і паглыбіўся ў сябе. – Кажуць, душа – гэта тое, што ад Бога. А цела? Яно што, хіба ад д’ябла? Таксама ж Бог дае (усміхнуся сваёй думцы: чаму менавіта з чырвонай гліны? Намёк на колер крыві?). – Што ж першаснае: душа ці цела? – пісаў далей чалавек. – Бог зляпіў чалавека, а потым удзьмухнуў у яго жывую душу: значыць, цела першаснае? Але ж ці быў гэты бяздушны злепак, звычайны кавалак чырвонай гліны, толькі знешне падобны да чалавека, ці быў ён па сваёй сутнасці чалавекам? Што ж першаснае? Ці не з гэтага пытання пычынаюцца спрэчкі ўсіх філасофскіх сістэм: душа з’яўляецца потым, калі чалавек вырастае і ў яго развіваецца свядомасць, або яна існуе ад самага пачатку, і чалавек толькі з часам пачынае разумець і адчуваць яе? Калі так, то навошта тады займацца выхаваннем дзіцяці? Усё бессэнсоўна! Калі з самага пачатку ёсць душа, не прывучыш чалавека рабіць дабро і пазбягаць зла: усё гэта альбо ёсць, альбо няма ад нараджэння. Чалавек жа не можа змяніць душу? Душа даруецца Богам, дык ад чаго ж столькі зла на зямлі? Адкуль яно бярэцца? Хіба Творца аднаму дае добрую душу, а другому – злую? І калі так, то ці вінаваты сам чалавек у сваіх грахах, атрымаўшы ад Бога дрэнную душу? Можа, акрамя божага семені падсяваецца яшчэ і д’яблава, як самасейнае зелле на жытнёвым полі, і калі чалавек забывае клапаціцца аб сваёй душы, дык буяе і глушыць астатняе злыбеда, як гарчак на ніўцы нерадлівага гаспадара, як васількі ў жыцце: нібыта прыгожыя, а па сваёй сутнасці – шкодныя. Але ж многа залежыць і ад самога чалавека. Яму даецца выбар, і выбар гэты – жыццё. Шлях яго шырокі: ад аднаго краю да другога, ад граху да святасці. І як чалавек пройдзе жыццёвы шлях – тую ж долю і зазнае. Ёсць выбар, і чалавек у ім гаспадар: як жыць, да чаго хіліцца – усё ж такі вырашае сам».

      Аловак запіс над паперай, нібы раздумваючы, што пісаць далей.

      Чалавек не памятаў, навошта прызвычаіўся запісваць думкі. Ужо гады тры, як бяссоннымі начамі браў чысты аркуш паперы і прывязваў думкі словамі. Але спачатку думку патрэбна было злавіць, як ловіць каўбой дзікага мустанга, трапна накідваючы на яго шыю ласо. Злавіць і звязаць, як звязваюць буйнага вар’ята, каб ён не нашкодзіў (думкі таксама бунтуюць душу), злавіць, звязаць і разгледзець, як разглядвае цікаўны заолаг якіх-небудзь матылькоў: а што яны сабой уяўляюць? Для ўсяго гэтага выкарыстоўваліся словы: прывязаная словамі да паперы думка ўжо не ўяўлялася такой жудаснай, а была хутчэй безабароннай і простай. Гэта дапамагала. Калі ў галаве праяснялася і заблытанае пытанне станавілася зразумелым, ён тут жа камечыў скрэмзаныя аркушы і больш ніколі да іх не СКАЧАТЬ