Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 32

СКАЧАТЬ «Цябе як падмянілі!», «Цябе не пазнаць!», «Ты стаў іншым!» – наперабой здзіўляліся яны. А сам ён толькі паціскаў плячыма: не ведаю, такі ж самы, як і быў. Нічога не ведаю… І быў ранак… І быў дзень… І быў вечар… І прыйшоў другі дзень. І настаў трэці і чацвёрты… І надыйшло жыццё са сваімі штодзённымі клопатамі і засланіла ісціну. І чалавек забыўся на сваю сустрэчу з Ярасветам. Забыўся і пачаў жыць, як і раней. Праўда, аднойчы вельмі здзівіўся, калі заўважыў, што амаль увесь час перад акном яго дома на таполі сядзіць стары воран.

      7

      І зноў чорны, як ноч, і стары, як жыццё, крумкач, прашумеў цяжкімі натомленымі крыламі, важка апусціўся на старую таполю. Ён прылятаў сюды кожную ноч сорак гадоў запар. Галіна, на якую заўсёды садзіўся, – высахла, таму што кожную ноч крумкач калечыў старое дрэва вострымі кіпцюрамі.

      Чалавек адчыніў акно, высунуўся ў ноч. Воран варухнуўся, павярнуў галаву на бок і, бліснуўшы слепаватым вокам, замёр. Здалёк можна было падумаць, што ён прырос да дрэва.

      – Чорны воран, – пракрычаў чалавек, – чаму ты так любіш сіняе неба?

      – Кар-ар! – адказаў крумкач. «Кар-ар!» – адгукнулася начное рэха.

* * *

      І ўсё ўсплыло раптам, праз сорак гадоў жыцця, калі ўнук расказаў чалавеку пра свой жудасны «сон». Чалавек успомніў сваё – і яму стала прыкра і балюча: як жа так? Ён забыўся на самае важнае і галоўнае – жыў, як давядзецца, не думаючы ні аб чым, а недзе там, у чорным космасе, яго ўжо даўно чакаюць. І трэба прыйсці і прайсці няпройдзены адрэзак шляху, на які не хапіла смеласці ў маладосці. І там апошняе… Ён даўжнік! Як жа так? Яго ж папярэджвалі? Адпушчаны авансам… І зноў не паспеў. Забыўся. Што ж там? Цемрадзь… Пагібель… Канец… Канец? О, Божа…

(Часопіс «Маладосць». № 11, 1996 г.)

      3. Ад Крыжыка да крыжа

      1

      За паўгода да таго, як споўнілася трыццаць тры гады, ён згубіў свой нацельны крыжык. Звычайная дробязь, але абставіны, пры якіх не стала крыжыка, стрэмкай заселі ў душы. Крыжык быў Віктаравым равеснікам і доўгі час ляжаў, загорнуты ў анучку, на дне абабітай каванымі арнаментамі скрыні разам з яго метрыкамі, са шлюбным пасведчаннем бацькоў і з матчыным медалём «За трудовую доблесть». І вось аднойчы (яму было тады гадоў 26) Віктар звярнуўся да маці.

      – Ці ёсць той крыжык, з якім мяне хрысцілі?

      – Не ведаю… Трэба паглядзець. Павінен быць дзесьці, – прыпамінала яна. – А навошта ён табе раптам спатрэбіўся?

      – Хачу насіць! – адказаў Віктар.

      Маці не стала распытваць, чаму гэта раптам сыну захацелася насіць крыжык.

      «Ці мала якая мода прыходзіць, вунь і артысты на сябе паначаплялі, не тое што раней хаваліся, каб пахрысціць дзіця», – а ўслых сказала толькі:

      – Глядзі ж, не згубі, дрэнная прыкмета. На ўсё жыццё памятка. – І палезла ў скрыню.

      Доўга перакладала прапахлыя нафталінам сувоі палатна, задаволена перабірала «амерыканскія» хусткі, разгортваючы, пераглядала вышываныя сурвэткі, ручнікі СКАЧАТЬ