Название: Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-705-99-80
isbn:
Валожынскае Вішнева – гэта і лёсы знакамітасцяў, якія спрычыніліся да гісторыі вёскі, жылі тут і працавалі. Выкладаў нямецкую мову ў мясцовай школе паэт і святар Пятро Бітэль. Мне пашчасціла на знаёмства з гэтым унікальным чалавекам. Пятро Бітэль, які пераклаў у сталінскім канцлагеры “Пана Тадэвуша” на беларускую мову, быў надзіва сціплым і сумленным чалавекам. Іначай хіба здолеў бы ён, прыціснуты надзвычайным прэсінгам жыццёвых катаклізмаў, пакінуць вялікую спадчыну паэзіі, прозы, перакладаў з Адама Міцкевіча, Юзафа Ігнацы Крашэўскага, краязнаўчых нарысаў пра вёскі і мястэчкі?!.
А Ракаў, старажытнае мястэчка, якое здаўна славілася гандлярамі і рамеснікамі, – радзіма братоў-пісьменнікаў Казіміра і Мар’яна Здзяхоўскіх. Дарэчы, Мар’ян быў карэспандэнтам Льва Мікалаевіча Талстога. Шмат друкаваўся на рускай мове – пад псеўданімам М. Урсін. Асвойваць марскія прасторы з вёскі Ляскоўка, што знаходзіцца непадалёку ад Ракава, выправіўся ў юначым узросце Зыгмунд Жабко. Прайшоў шлях ад курсанта Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча да контр-адмірала. Цяпер жыве ў Мінску.
Аглядаючы лёсы землякоў-валожынцаў, думаю пра тое, што, як і па ўсёй Беларусі, жыццё тут складвалася шматканфесійнае. Хапала святла, сонца, зямлі, каб на лепшых узгорках, у лепшых куточках пабудаваць касцёлы, цэрквы, сінагогі… Таму ішлі валожынцы і ў равіны, і ў праваслаўныя святары, і ў ксяндзы. Вялікім аўтарытэтам у вернікаў Гродна карыстаецца протаіерэй Генадзь Іосіфавіч Яблонскі, які нарадзіўся ў Вішневе. Між іншым, выпускнік Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Славу Валожынскаму краю мацуюць землякі ў Сібіры і на Урале, у Казахстане і Сярэдняй Азіі, у Полыпчы і ва ўсім астатнім свеце. СКАЧАТЬ