Зоркі над вельдам (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зоркі над вельдам (зборнік) - Коллектив авторов страница 12

СКАЧАТЬ языка і дэгенератыўныя змяненні шкілетных цягліцаў.

      21

      “Бурыльны малаток” (Papaipema nebris) – матылёк сямейства начніцаў. Вусень паразітуе на збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культурах, асабліва з тоўстым сцяблом.

      22

      Граф-Рэйнэт – горад на ўсходзе Капскай правінцыі.

      23

      Гл. каментар 13.

      24

      Гідэён Схеперс (1878–1902) – бур, герой Другой англа-бурскай вайны, які пайшоў у войска ва ўзросце 16 гадоў і служыў пад кіраўніцтвам генерала Крысціяна Дэ Вета. У 22 гады даслужыўся да звання камандзіра атрада (каманданта) і кіраваў каманда, дзе было 150 бураў Капскай калоніі. 10 кастрычніка 1901 году захварэў і трапіў у ангельскі палон. Суд прысудзіў яго да страты, і ў 1902 годзе Схеперс быў расстраляны ва ўзросце 23 гадоў. Брытанцы лічылі яго злачынцам, буры – героем і пакутнікам.

      25

      Слагтэрснэкскае паўстанне – лакальнае паўстанне бураў Капскай калоніі ў 1815 годзе. Справакаванае смерцю фермера Карнэліса Фрэдэрыка Бэзэйдэнхоўта ў выніку бойкі з салдатамі-гатэнтотамі. Задушанае 9 сакавіка 1816 году. Было арганізаванае настолькі кепска, што лічыцца не больш як выпадковым эпізодам у барацьбе бураў за незалежнасць.

      26

      Радэзія – брытанскія калоніі ў Паўднёвай Афрыцы (цяпер Замбія і Зімбабвэ).

      27

      Малапалоле – самы вялікі горад у Батсване.

      28

      Божы чалавек – біблейскае вызначэнне святых альбо вельмі шанаваных рэлігійных дзеячаў.

      29

      Прычасце (тут: Nagmaal – даслоўна “начная ежа”) у бураў з аддаленых раёнаў адбывалася наступным чынам. Раз на некалькі месяцаў яны вялікімі групамі выпраўляліся ў горад, ля якога ставілі свае павозкі, дзе і начавалі, калі не маглі знайсці таннага начлегу ў горадзе. Там жа сем’і збіраліся разам і елі.

      30

      Шэмбак – цяжкая пуга са скуры насарога ці гіпапатама, якая ў Паўднёвай Афрыцы выкарыстоўваецца для скаціны і часам як прылада пакарання.

      31

      Вялікі Трэк – перасяленне нашчадкаў галандскіх пасяленцаў у цэнтральныя раёны Паўднёвай Афрыкі, якое прывяло да стварэння Аранжавай свабоднай Рэспублікі і Трансвааля. Прычына перасялення – захоп ангельцамі Капскага паўвострава і наступныя канфлікты. Пачалося перасяленне ў 1835 годзе, і да 1845 году ў ім узяло ўдзел больш за 15 тыс. чалавек. Па аналогіі з ім Вялікім у апавяданні называецца Дорстландскі трэк, калі ў 1880-х гадах пэўная колькасць бураў Трансвааля (названых пазней дорстландскімі – ад dorst, “смага” – трэкерамі) выправілася на поўнач Намібіі. Яны хацелі знайсці новую зямлю для жыцця і назваць яе Апінгтонія (ад “Апінгтан” – горад на поўначы Капскага паўвострава). Падарожнікі купілі землі для жыцця ў мясцовых плямёнаў, аднак потым тубыльцы з розных прычынаў вырашылі забраць землі назад і забілі амаль усіх бураў, а тыя, хто ўратаваўся, збег у Анголу.

      32

      Збруя для валоў, запрэжаных СКАЧАТЬ