Название: Зоркі над вельдам (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Калекцыя «ПрайдзіСвет»
isbn: 978-985-90377-4-0
isbn:
3
Санас-Пост – адзін з баёў Другой англа-бурскай вайны (1899–1902). 31 сакавіка 1900 году ангельскі кавалерыйскі атрад з палкоўнікам Бродвудам на чале быў атакаваны бурамі пад кіраўніцтвам Крысціяна Рудальфа Дэ Вета. Бродвуд змог вырвацца з засады, але страты ангельцаў былі вельмі вялікія.
4
Дум-дум – куля з няпоўным ці падпілаваным стрыжнем ці абалонкай, якія лёгка разрываюцца і моцна дэфармуюць цела. Кулі дум-дум былі забароненыя для выкарыстання падчас вайны ІІІ Дэкларацыяй Гаагскай канферэнцыі 1899 г., аднак падчас Другой англа-бурскай вайны абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў выкарыстанні такіх куляў.
5
Вельдскуны (veldskoens) – моцны скураны ці замшавы абутак (афр.).
6
Вельдкарнэт (veldkornet) – ваенны афіцэрскі чын у паўднёваафрыканскай арміі, адпавядае лейтэнанту (афр.).
7
Першая англа-бурская вайна, ці Трансваальская вайна (1880–1881) – каланіяльная вайна Вялікабрытаніі супраць Трансвааля, выкліканая не ў апошнюю чаргу анексаваннем ангельцамі алмазных пакладаў, што знаходзіліся на тэрыторыі бурскай Аранжавай свабоднай дзяржавы, у 1871 г. і Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў 1877 г.
8
Вааль – рака ў Паўднёвай Афрыцы, найбуйнейшы прыток Аранжавай.
9
Каманда – апалчэнскі атрад бураў у часы Другой англа-бурскай вайны.
10
Свабодная дзяржава (афр. Vrystaat, анг. Free State) – паўднёваафрыканская правінцыя са сталіцай у Блумфантэйне. Яе тэрыторыя цалкам супадала з тэрыторыяй ранейшай Аранжавай свабоднай дзяржавы.
11
Калонія Аранжавай Ракі – новая назва Аранжавай свабоднай дзяржавы, акупаванай у 1900 і анексаванай у 1902 годзе. Перастала існаваць у 1910 годзе, калі была далучаная да Паўднёва-Афрыканскага саюзу як правінцыя Аранжавая свабодная дзяржава.
12
Бушвельд – рэгіён на спякотным і сухім паўночным усходзе Паўднёвай Афрыкі і суседніх краін.
13
Капскі паўвостраў – паўвостраў у паўднёва-заходняй частцы Афрыкі на тэрыторыі ПАР, на паўднёвым канцы якога знаходзіцца Мыс Добрай Надзеі, а на поўначы – сталіца ПАР Кейптаўн (Капстад). Паўвостраў быў каланізаваны галандскімі пасяленцамі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, аднак у 1806 годзе калонію захапіла Вялікабрытанія. Адпаведна, на час Другой англа-бурскай вайны буры Капскага паўвострава былі сталымі жыхарамі брытанскіх тэрыторыяў, а таму не былі павінныя абараняць незалежнасць бурскіх зямель. Тыя з іх, хто далучаўся да бурскай арміі, лічыліся паўстанцамі.
14
Бечуаналэнд – пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, які існаваў з 30 сакавіка 1885 па 30 верасня 1966, са сталіцай у Мафекінгу. У 1895 годзе пратэктарат быў СКАЧАТЬ