Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 21

СКАЧАТЬ пасмейвалася, звяртаючыся да сяброўкі Надзя Гусакова, – гэты пшут, Казік Шахто, запаў на мяне. Учора падваліў цішком і прапанаваў адвячоркам пасядзець з ім, ха-ха, за кубачкам кавы ў яго кабінеце.

      – Працяг, спадзяюся, будзе? – пыталася Юля Маракова. Дзяўчына была ў добрым настроі.

      – Магчыма. Праз тыдзень прыедзе на адведкі мой сужэнец, ну вы ж яго ведаеце. Ён працяг і арганізуе, калі наш юрлівец не супакоіцца.

      Студэнт Ігнат Мазур бачыў раней у інтэрнаце жаніха рослай, прыгожай, але, на яго думку, праставатай Надзеі Гусаковай – той заканчваў політэхнічны інстытут і даволі паспяхова займаўся дзесяцібор’ем.

      – А ты што ўсё маўчыш, Ігнат? – пацікавілася Юля Маракова. – Мо захварэў на радзімец?

      Ігнат Мазур нявесела ўсміхнуўся, паціснуў плячыма. Ён раптам адчуў сябе нібы ў іншым вымярэнні.

      – Выйду, запалю. А вы тут без мяне пасакрэтнічайце. На амаль бязлюднай вуліцы ўжо ўключыліся ліхтары. Толькі ля найбліжэйшай кавярні было даволі ажыўлена – там віравалі падлеткі.

      Студэнт Ігнат Мазур адчуў, як самота холадам агорала яго знутры. Што ён тут робіць з гэтымі дзяўчатамі, адной з якіх быццам нечым абавязаны – толькі чым? Што яму з гэтага тэлебачання, дзе нельга прыбартаваць звычайны літаратурны сюжэт, дзе яго ва ўпор не хочуць бачыць нават цяпер, а не толькі ў будучыні? Там, у сталіцы, засталася Святлана Конкіна, з якой адной яму б хацелася аказацца зараз побач. Дзе яна ў гэтыя хвіліны, з кім праводзіць вечар, альбо сядзіць адна? Урэшце, раптам успомніў Ігнат Мазур, ён жа па-ранейшаму амаль нічога пра яе не ведае: хто яна, адкуль, хто яе айчым, маці, нават якой яна ўсётакі нацыянальнасці? Хоць што яму, акрамя цікаўнасці, да апошняга?

      Ён выцягнуў з кішэні партманет і палічыў грошы. Заставалася не так і багата ад заробленага на мінулых, пазалеташніх вакацыях, але калі палічыць, колькі дзён яму тут пакутаваць, то можна… Так, выйсце ёсць. Можна вечарам ляцець самалётам у сталіцу, а праз суткі вяртацца назад. Наўрад ці нехта яго тут будзе пасвіць. Дырэктар Кухарчук? Рэдактар Шахто? Ды ім усё роўна – толькі каб было ціха і не адбылося ніякіх незбалансаваных сітуацый.

      Затое ён будзе бачыцца са Святланай Конкінай. «Насланнё» – нібы збоку падумалася яму пра сябе, але з усім гэтым ён не можа пакуль саўладаць. Дык зноў жа – няхай будзе, як будзе.

* * *

      К ночы Юля Маракова ціха праслізнула да яго на канапу. Прыціснулася аголеным целам, нешта зашаптала, аж уздрыгнула ад таго, што ў ім адразу абудзілася эрэкцыя. Сама адказала на гэта разняволена і ўмела.

      Калі ўжо сцішана ляжалі побач, сказала на вуха:

      – Хоць тут мы разам. Пажыць нармальна нельга.

      – А як жа Гусакова за шырмай? Спіць, ці не?

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно СКАЧАТЬ