Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 5

СКАЧАТЬ адухоўленая і ўзвышаная ўзнёсласць не была растрачана, пакуль безагляднае памкненне адно да аднаго не аслабела, Каханне паспела матэрыялізавацца. Адбыўся новы цуд паяднанасці, крэсіва якога высекла іскру новага жыцця. І назоў гэтаму новаму – Дзіця.

      Ніхто не заўважыў і не зразумеў, калі і як запачаткавалася яно. Нічога не прыкмецілі і тыя двое, захопленасць і неабачлівасць якіх сталася прычынай новага жыцця. Сутыкнуліся два жыўчыкі, і з’явілася штосьці яшчэ неспазнанае і невядомае, якое з гэтага моманту неразлучнай повяззю паяднала дваіх, надало іхняй самаіснасці зусім іншы сэнс. Тое новае нават не выявілася яшчэ, а нешта ў прыродзе ўжо змянілася, яшчэ адным жывым і ў будучыні разумным запачаткаваннем пабагацеў і павялічыўся свет.

      Пачаўся адлік новага жыцця, якому яшчэ патрэбна было спраўдзіцца і аб’явіцца.

      Жывы камячок, народжаны спалучэннем толькі двух з вялікага мноства жыўчыкаў, быў не такім жвавым, як ягоныя запачаткоўцы. Бо ён уяўляў новы ўзровень матэрыі. Ён стаў жывой істотай.

      І адбыўся цуд. Таемны і незваротны. У свеце з’явіўся новы чалавек. Няхай сабе пакуль нябачны, не выяўлены, аднак жа – Чалавек.

      Так аднекуль з цемры, з прадоння, з далёкасці і цеснаты вылузалася, вылушчылася я. І прыязны павеў духу, Вышэйшага духу, дакрануўся да мяне, учалавечыў, уцялесніў. І стала мне цёпла і прыемна. Захацелася з кімсьці падзяліцца гэтай радасцю. Ды спагаднага суразмоўцы побач не было. Аднак не заставацца ж маўклівым і непачутым.

      Увесь час мне карцела заявіць пра сябе. Аднак пагукаць я не магло. Не магло нават паварушыцца. Ды і хто пачуў бы мяне, нябачнага? Ніхто ж не здагадваецца, што я ёсць, што я жыву. Не ведае і тая, ва ўлонні якой я пачынаю шлях у жывы свет.

      Але вось будзе радасць, калі даведаецца, калі адчуе маё трапятанне.

      Вось будзе свята, калі цемра і ўтульнае ўлонне адпусцяць мяне. І тады сваім першым воклічам я абвяшчу свету пра маё з’яўленне.

      А пакуль я назапашваю гэтую радасць-неспадзянку. Набіраюся яе, каб разбурыць абалонку невядомасці і пераканаць людзей у справядлівасці майго існавання.

      Жытло маё тут утульнае, цёплае і пажыўнае. Я набіраюся не толькі моцы, але і рашучасці. Яна напаўняе мяне ўсё большым нецярпеннем. Стоена рыхтуюся да нечага важнага. Не толькі для мяне.

      І вось наступае момант, калі дужасць мая не дазваляе маўчаць. Я гукаю. Абвяшчаю, што я ёсць, што я жыву. Хачу, каб пра гэта ведалі ўсе. Спадзяюся на разуменне роднай мне асобы, якую называць буду мамай. Так падказвае нешта ці то ўва мне, ці то ва ўлонні, якое атуляе мяне. Я спадзяюся, што яна першая прызнае маю існасць. І тады мы параднімся яшчэ больш. Хоць, здаецца мне, мы і зараз родныя. Раднейшых за нас няма на цэлым свеце. Я жыву яе сокамі. Сілкуюся яе сілай. Але я не хачу быць эгаістам. Сваім веданнем хачу падзяліцца з іншымі. І найперш з маёй маці.

      Я абнадзеена абвяшчаю ёй пра сваё існаванне.

      Трымціва чакаю ўзаемнасці. Чакаю прызнання мяне. Бо я ёсць, я жыву.

      Аднак СКАЧАТЬ