Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 4

СКАЧАТЬ Ды ўсё марна. Гэта толькі распаляла Аслану. Мінуў невыносны тыдзень. І раптам мая жонка падабрэла, схавала джала. Стала завіхацца каля мяне, як пчала каля акацыі. Я губляўся ў здагадках. Разгадка наступіла недзе праз тры месяцы. На гэты раз паштарка аддала ліст мне. Зося жадала мне згоды ў сямейным жыцці. Пісала, што злосці на мяне не трымае. Маўляў, сэрцу не загадаеш і ўсё такое падобнае. А пра былое застануцца не адно добрыя згадкі, а і сын Ванечка… Аказваецца, мая Аслана напісала ёй ліст і папрасіла забыцца пра шахтныя прыгоды. Пра мяне, значыцца. Тут ужо выбухнуў я. Але эмоцыі мае былі знешне спакойныя. Я проста выставіў жонку за парог. Ні ўгаворы бацькоў, ні яе пакаянне не змянілі майго рашэння. Мы разышліся. Я рашуча збіраўся паехаць да Зосі. Але ўвесь час нешта стрымлівала, замінала. А тут чарговы ліст ад яе. Напісала, што знайшла сабе мужа, што апякуецца ён і сынам, і яе шкадуе… Прабач, Зося, што так атрымалася, сказаў я сам сабе, скрыгатнуў зубамі і ажаніўся з Фацімой. На пятнаццаць гадоў маладзейшая за мяне. Сямёра дзяцей у нас. Сёння ўсе пры справе. А я вось тут. Прывык да беларускага пляжа…

      Апавядальнік змоўк. Пасля зняў шапку і церануў ёю па спацелым ілбе. Ці то сонца прыпякло, ці мо споведзь цяжкай аказалася. Я не ведаў, што гаварыць старому. Але ён, відаць, і не чакаў парады. Проста скінуў з плячэй цяжкую ношку, і яму спакайней стала.

      – А да Зосі часам хочацца,– прамовіў нечакана Аслан і пачаў збіраць свае нераспрададзеныя арэхі.

      Некалькі дзён яго не было. Я захваляваўся: хутка ад’язджаць, не развітацца са старым было б несправядліва. А мо ён яшчэ нешта скажа?

      Аслан з’явіўся як звычайна – пад абед. Але на гэты раз не са сваёй звыклай адзідасаўскай сумкай, а з ладным мяшком на плячы.

      На мой здзіўлены погляд патлумачыў:

      – Сёння чарнобыльцы прыязджаюць. Дзеці з вашых радыяцыйных раёнаў.

      Я хітравата ўсміхнуўся і памкнуўся нешта на гэты конт сказаць, але ён перабіў:

      – Не пра тое ты падумаў. Проста такія арэхі ў вас не растуць. А дзецям радасць патрэбна. Сам ведаю… Добра ведаю,– паўтарыў ён, і позірк яго патануў у раптоўна заблішчэлых і марудна патухлых зрэнках.

      Бяскрылы анёл, або Непачутая скарга ненароджанага дзіцяці

      Што было, тое і будзе; што рабілася, тое і рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма.

Эклезіяст

      Напачатку яны існавалі паасобку. Невядомае і не выяўленае яшчэ Нешта і тыя двое, да якіх неўзабаве яно мае прытуліцца. Каб змяніць іхні свет, зыначыць іх саміх, ахінуць безагляднай захопленасцю і шчырай прыязнасцю.

      А пакуль гэтае Нешта набрынялым воблачкам лунала ў паветры, тоячы спадзеў для тых дваіх на вялікую раптоўнасць. Яно мела сваю аўру, свой настрой, сваё развіццё. Аднак, не прытуліўшыся да некага, яно было як бы раздвоеным, няспраўджаным, нябачным. Амаль нічым. А нішто, па сутнасці сваёй, не магло спарадзіць СКАЧАТЬ