Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 2

СКАЧАТЬ жа хітаннем галавы даспяваў сваю нячутную для нас песню і змоўк. Даволі доўга яны нерухома маўчалі – ажно сёй-той з міжвольных назіральнікаў стаў паціху падымацца па санаторнай лесвіцы. Тады ён кіўнуў ёй галавой. Яна схіліла галаву на знак згоды. Ён саскочыў з парапета, падхапіў яе пад рукі. У гэты момант ледзь прыкметна, так, што ніхто і не заўважыў, на адно толькі кароценькае імгненне ягоныя прагныя вусны прыпалі да яе.

      Яна прамаўчала, як бы нічога не заўважыла, хоць вусны яе паспелі адчуць смак жаданага пацалунка і падтрымаць яго. Паважна і неяк асабліва грацыёзна яна апусцілася на зямлю, падала яму руку. Яны няспешна, вольна і спакойна, як і належыць закаханым, пайшлі паўз зусім сцямнелы лес.

      І толькі нястомныя цыкады ўсё яшчэ выводзілі ўгары і вакол іх сваю бясконцую ўзнёслую песню.

      Аслан і арэхі

      Ён прыходзіў сюды як на працу. Кожны дзень, без выходных. Недзе бліжэй да абеду, калі заканчваліся лекавыя працэдуры, адразу паздаравелыя санаторныя насельнікі дружна ўладкоўваліся на нагрэтай шчодрым вераснёўскім сонцам гальцы – каб на ўсю зіму набрацца трываласці і сіл. Да наступнага лета.

      Ён сядаў на крайнім лежаку-тапчане пад тэнтам, дзе дзіцячая зона, і рыхтаваўся да гандлю.

      Няспешна даставаў з моднай спартыўнай сумкі «Adidas», якая, аднак, выглядала паношанаю, цэлафанавыя мяшэчкі з арэхамі-фундуком. Раскладваў іх на лежаку, акуратна разгортваючы берагі, каб відаць былі буйныя арэхі. Яны ўжо загадзя разважаны – па кілаграме і менш. Пасля даставаў самы вялікі мяшэчак і ставіў ля яго шклянку. Пакручанымі пальцамі, пазногці на якіх былі павышчарбляныя, з чорнай палоскай па краях, насыпаў шклянку з каптуром, а пасля яшчэ дакладаў па адным арэшку, пакуль яны не пачыналі скочвацца. Часам поруч ставіў мяшэчкі з яблыкамі, не вельмі буйнымі, з чорнымі крапінкамі паршы. Яны, аднак, не надта разыходзіліся, таму ўвечары ён, хоць і спускаў цану, усё адно мусіў несці іх назад.

      Расклаўшы тавар, зашпільваў сумку і расшпільваў непадатныя гузікі клятчастай кашулі. Некаторыя не паддаваліся, тады ён бязгучна варушыў вуснамі – ці то на некага злаваўся, ці то нешта прасіў. Здымаў кашулю, акуратна складаў, каб не пакамечылася, хоць, што праўда, праса яна не бачыла даўно. Каля мяшэчкаў з арэхамі не было ніякіх лішніх рэчаў – каб не заміналі. Правёўшы гэтыя амаль рытуальныя працэдуры, стары сядаў на тапчан, падстаўляў пад сонца свае ўпалыя грудзі. А вось зашмальцаваную шапку з цвёрдым яшчэ брылём з галавы не здымаў. Я доўга не мог даўмецца чаму. І толькі калі ўбачыў, як стары хавае туды – пад адпораную падшэўку – найбольш буйныя грашовыя купюры, а іншыя складае ў цэлафанавы мяшэчак, які засоўвае ў кішэню, усё стала зразумела. Але назойлівая цікаўнасць прымусіла ўсё ж запытацца:

      – Што, ад жонкі заначку хаваеце?

      Ён хітравата зірнуў на мяне нечакана памаладзелымі вачыма, усміхнуўся шчарбатым ротам, у якім толькі адзін зуб – як старшына на полі бітвы,– заставаўся цэлым, і адказаў:

СКАЧАТЬ