Название: Пацалунак на фоне гор (зборнік)
Автор: Анатоль Бутэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1513-0
isbn:
За любую правіну – экзекуцыя. А што гэта так, пераканаліся мы вельмі хутка.
Не паспелі агоўтацца на новым месцы «свабоднай працы», як пагналі ўсіх да лесу. Спыніліся на невялікім поплаве, каля старога галінастага дрэва. Неўзабаве да яго прывезлі схуднелага, моцна збітага савецкага ваеннапалоннага. Невысокі, худы, дзіця дзіцём. Нават мы былі дужэйшыя. Вочы завязаны, рукі скручаны калючым дротам за спінай. Казалі, працаваў разносчыкам – насіў па дамах немцаў вугаль, бульбу, іншыя прадукты і рэчы. Відаць, напаткаў нейкае спагадлівае нямецкае дзяўчо. Не ўтрымаўся і парушыў забарону пра той кляты акт. Ці яны толькі цалаваліся, ці на што іншае наважыліся, то хто ж яго ведае. Адно вядома: арыштавалі абаіх. Ведама, каханне паміж чужаземцам і немкай злачынствам лічылася…
Нашага салдаціка пра нешта спыталі. Як мог, ён, гаротнік, выгукнуў: «Хай жыве Савецкі Саюз!» Кат у белых пальчатках і ў чорнай масцы падышоў да палоннага. Начапіў на шыю вяроўку. Адапхнуў стол, на якім стаяў салдацік, і тройчы моцна тузануў за ногі. Відаць, баяўся, што таму не хопіць вагі, каб засіліцца.
Мяне пачало ванітаваць, здавалася, вантробы вываляцца праз рот. Хацелася хутчэй у свой хлеў, каб выплакаць увесь жаль, страх і абурэнне. Але нас прымусілі прайсці каля павешанага і на ўсе вочы пазіраць на яго. Хто не мог ці не хацеў, жорстка збівалі, а ўсіх зноў вялі каля цела няшчаснага.
Працавалі мы ва ўдавы Лёвер. Яе муж загінуў на ўсходнім фронце. У яе было два сыны, адзін малы яшчэ – Роберт. Другі, Альберт, мой равеснік. А мне тады шаснаццаць было. Ён любіў пацвельвацца з мяне. Калі ўбачыліся першы раз, спытаў, як завуць. Па-свойму спытаў, рукамі дапамагаючы. Але я зразумела.
– Лёня,– адказала я.
– Лён’я? – перапытаў ён і паўтарыў: – Лён’я…
– Так,– патлумачыла я.– Я – сапраўды льняная,– і паказала на свае доўгія светлыя валасы.
Не ведаю, ці зразумеў ён што, але перапытаў:
– Як, як? – і пакратаў свае таксама светлыя валасы. Пасля ён часта казаў: «Лён’я, Лён’я… Давай, работа… Работа…», а сам смяяўся, але не злосна, і пазіраў так хітра і ласа. Я пачала баяцца такіх спатканняў, апускала вочы і хуценька праходзіла міма. Ён жа бы знарок шукаў любую зачэпку, усё больш пільна ўзіраўся ў мяне, рабіў розныя знакі ўвагі. Асмялеўшы, я заўважыла, што ён прыгожы, вочы блакітныя і добрыя, а твар усмешлівы. Паступова сыходзіў мой недавер, а ягоная прыязнасць перадалася і мне. Я ўжо не апускала галавы, нашыя вочы магнітна сустракаліся. Але я як «Ойча наш» помніла пра строгія забароны. Акрамя таго баялася за сваіх сясцёр, за маці.
Ведала, што іх чакае, калі ў нечым западозраць мяне.
І тут загаварыла мая галава:
«Адумайся! Што ты робіш? Ён жа вораг…»
«Але тут вакол ворагі»,– адказвала маё сэрца.
«Пагатоў. Ведаеш пра забароны і кару?»
«Але ж ты маладая»,– нашэптвала сэрца.
«Не СКАЧАТЬ