Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 15

СКАЧАТЬ без аднаго. Хай даруе мне Бог, але я гатова была адмовіцца ад вяртання дамоў, нават коштам жыцця родных гатова была абараняць сваё нечаканае і нялюдскае каханне. Хай пасля будзе што будзе, а сёння, цяпер і тут нам было хораша, добра і прыемна, калі можна назваць прыемнасцю кароткія і таемныя спатканні, похапкавае каханне пасля цяжкай працы на мяккай пасцелі ў чыстай Альбертавай спальні, калі ў доме не было ягонай маці.

      Я нават жартавала, называла яго на наш манер Алікам:

      – Ты, Алік, нашый знак OST. А нумар мы які-небудзь прыдумаем. І тады ніхто нас не адрозніць.

      – Ты памыляешся, майн лібэр Лён’я,– казаў ён.– Кахацца остарбайтарам забаронена. Нават між сабой. Калі ж даведаюцца, што гаспадар л’юбіць савецкую, то цябе забяруць ад мяне… і ад тваёй маці. Абстрыгуць твае лён’яныя валасы. За наша л’юбіць цябе могуць аддаць у публічны дом, а мяне ў канцлагер…

      Лепей бы ён не казаў гэтага, бо я ўсё адно не ўсё зразумела, але што нас чакацьме, ведала. Алік жа нібыта паддаваў страху. Расказаў яшчэ, што існуе ўказанне іхняй нацыянал-сацыялістычнай партыі аб стварэнні спецыяльных бардэляў для прывезеных рабочых іншых нацыянальнасцяў. Каб захаваць чысціню нямецкай расы. І калі я траплю туды, то мне будзе зусім кепска, а ён без мяне не захоча жыць.

      Неўзабаве мае сваякі пачалі заўважаць, што я нейкая не такая, як была раней і як яны ўсе. Больш жыццярадасная, нават пажартаваць любіла, старання, аднак, у працы асаблівага не праяўляла: спаць хацелася. Тым не менш гаспадыня часам таемна падкідвала нам лішні кавалачак хлеба альбо бутэрброд, хоць гэта строга забаронена і магло каштаваць ёй жыцця ці высылкі ў канцлагер, што адно і тое ж.

      Маці неаднойчы казала, каб я асцерагалася, бо зайздросных вушэй і вачэй надта шмат, а вяровак у немцаў хапае. Я ад усяго адмаўлялася. Ды хіба матчына сэрца падманеш. Адчувала яна, што са мной адбываецца насамрэч. Але не адгаворвала, не ўшчувала, не кляла. Хоць, што праўда, і не ўхваляла.

      А нам з Альбертам было хораша. Мы ўжо добра разумеліся. Нашыя пачуцці не прыцьмяваліся. Небяспека і экстрэмальныя ўмовы толькі дадавалі сустрэчам рамантычнасці. Аднойчы ён падараваў мне тоненькі залаты пярсцёнак. Я спалохана адмаўлялася, адпіхвала яго, але Алік настойваў: на памяць пра нашае л’юбіць, казаў. Я схавала пярсцёнак на грудзях, у самым таемным месцы. З ім і дамоў пасля вярнулася. Праўда, давялося прадаць, калі сына Юрку лячыць трэба было: падарваўся на міне ў лесе.

      Ды, на жаль, усё добрае мае здольнасць заканчвацца нечакана. Нечая зайздрасць не перанесла чужога шчасця.

      Я моцна здзівілася, калі замест Аліка ва ўмоўленае месца прыйшоў Роберт. Як мог патлумачыў, што Альберта арыштавалі, падазраюць у зносінах з савецка-рускай рабочай сілай жаночага полу. Той адмаўляецца, але як яно далей будзе, невядома. Калі не шыбеніца, то канцлагер гарантаваны. А мне ён раіў уцякаць. Бо тое ж чакацьме і мяне.

      Лёгка сказаць: уцякай. Але куды, калі на сотні кіламетраў адны ворагі. А сям’я? Як пакінуць маці, сясцёр? Калі ўсё ж наважылася прызнацца маці, тая не здзівілася, СКАЧАТЬ