Название: Хвілінка. Тры гісторыі
Автор: Ігар Бабкоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-562-097-7
isbn:
Альбо знайсці свайго героя. Які не выйдзе на сцэну эпохі.
Так з’явіўся Францішак.
Я неяк адразу вырашыў для сябе, што гэта паэт, нават калі ён на той час не напісаў ні радка. І зусім не таму, што кнігі, якія ён разгортваў, былі пераважна паэтычныя.
Ёсць пэўныя прыкметы, па якіх можна апазнаць сапраўднага паэта.
Перш за ўсё вочы.
Я якраз тады прачытаў, у майго ўлюбёнага Джэрома Д. С., што трэба звярнуць увагу на вочы.
Бо кожны паэт бачыць насамрэч толькі свае вобразы. Кожны паэт, сапраўдны паэт, падкрэслівае Д. Д. С. – аслеплены сваімі вобразамі.
І таму першае і самае асноўнае, што выдае паэта, гэта ягоная відушчасць. Дакладней, яго вымушаная, выбраная ім самім, гаючая і светлая слепата, у якой паэт адчувае сябе як дома.
Францішак быў тады жывой ілюстрацыяй гэтай ідэі.
Ён глядзеў кудысьці далёка, праз рэальнасць. Ён відавочна сніў наяве.
Звычайна ён прыходзіў у Хвілінку пад вечар, браў сваю каву і ўладкоўваўся ў левым куце, на ніжнім ўзроўні, калі гэтае месца не было занятае. Далей ён рабіў пару глыткоў і заціхаў на колькі хвілінаў, гледзячы наскрозь, як быццам ён шукаў дзверы, праз якія можна выйсці – на той бок рэчаіснага.
Было, праўда, няясна, ці ён знаходзіў тыя дзверы. Ці ён насамрэч выходзіў туды, на той бок, ці проста торкаўся ў іх носам, як сляпое кацяня, на самым скраі.
Потым, калі мы ўжо пазнаёміліся, Францішак расказаў, чаму ў тую восень ён сніў наяве.
Ён тады толькі прачытаў Генры Дэвіда Тора, знайшоў сабе лясную хатку ў Крыжоўцы і толькі пачынаў уваходзіць у рытм новага, прыроднага жыцця. Напачатку гэта было няпроста. Яму прыходзілася прачынацца а палове на шостую, каб паспець на электрычку да Менску. І пад вечар, ясна, ягоная свядомасць была крыху заімглёная.
Ён расказаў мне гэта з іроніяй, так, што было зразумела: ён цэніць і прымае ўсё, што я ўбачыў тады сваім трэцім, містычным вокам. Магчыма нават, што гэта чыстая праўда.
Але такая праўда, якая мусіць заставацца ў ценю, якая мусіць, хутчэй, хавацца, чым выходзіць вонкі.
Зрэшты, мая тэорыя падмацоўвалася тады й іншымі назіраннямі.
Я звярнуў увагу на ягоныя гэсты.
На тое, як ён ходзіць, размаўляе, звяртаецца па каву, расплочваецца, чытае кнігі. Я заняўся гэтым цалкам сур’ёзна: я цікаваў, высочваў, запісваў у сшытку самыя важныя падрабязнасці. А аднойчы нават выйшаў з Хвілінкі і прайшоў за ім некалькі кварталаў, проста каб упэўніцца, што ён адсюль, з гэтай рэальнасці.
І вось, праз пэўны час партрэт паэта быў гатовы. Прынамсі, у маім уяўленні.
Другой рысай, на якую я звярнуў тады ўвагу, было несупадзенне.
Са светам, з самім сабой. З тым, што адбывалася перад ягонымі вачамі, і з тым, што адбывалася ўнутры яго, у душы.
Ён аддаваўся хвіліне, але не супадаў з ёй да канца, і гэта было дзіўна. Дзіўна, бо звычайна паэт распушчаецца ў сваёй эмоцыі, прападае СКАЧАТЬ