Хвілінка. Тры гісторыі. Ігар Бабкоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў страница 11

СКАЧАТЬ сышліся вельмі хутка, магчыма таму, што ідэальна дапаўнялі адзін аднаго, а можа наадварот, – ідэальна адзін аднаму пярэчылі.

      Я быў захоплены тады дадатковымі сэнсамі, лабірынтамі і нечаканымі паваротамі лёсу. Я лічыў, што жыццё невыпадкова такое складанае, і імкнуўся ўскладніць яго ў літаратуры да скраю, да канца.

      Мы размаўлялі гадзінамі, гаворачы пра сюжэты, характары. Пра аўтараў і іх жыцці. Пра ўдалыя і няўдалыя творы.

      Усялякая драбяза – дзе чалавек нарадзіўся, што яму распавядала бабуля, якія ў яго былі сябры і па якіх вулках ён блукаў у дзяцінстве – для мяне ўсё гэта мела значэнне, займала важнае месца ў каталогах чалавечых лёсаў. Я калекцыянаваў падрабязнасці, сплятаў іх між сабой, знаходзіў паралелі і пераходы, выхады й тупікі.

      Францішак сказаў аднойчы, што я быў залішне ўважлівы да персанажаў другога плану. Што я вёў сцежкі чалавечых жыццяў – для сваіх герояў – прадзіраючыся праз гушчар рэальнасці, і ўвесь час спыняўся, каб пагледзець, што там робіць гэтая мілая звірушка.

      Для Францішка ж важна было трымацца самой сэрцавіны, агульнага гештальту, як мы тады казалі.

      Ад яе, сэрцавіны, усё пачыналася і ёй урэшце сканчалася.

      – Больш давай веры словам, – казаў ён, – чакай, пакуль яны самі складуцца ў нешта, і ўсё патлумачаць.

      – Усё ж такі мова – гэта дом быцця, а філосафы і паэты – вартаўнікі гэтага прытулку, – цытаваў ён кагосьці відавочна важнага, каго трэба было ведаць.

      – Разумееш, пісаць – гэта верыць, што ўсё ў свеце мае свой сэнс і сваё месца, – казаў ён. – І не проста верыць, а нашэптваць гэты сэнс, нахукваць, шаманіць.

      Затаіцца ў чаканні, што ўсё складзецца менавіта так, а не інакш, бо інакш проста немагчыма.

      – Дакладна ведаць, што ўсё гэта значыць, зусім не абавязкова, – сказаў ён тады. – Звычайна мы хочам нейкай уцямнасці, відавочных знакаў. А разуменне чагосьці вырастае ў нас паволі, як фотаздымак, які праяўляецца ў адмысловай рошчыне.

      Паэты насамрэч шукаюць гэтую рошчыну, у якой праявіцца тое, чым яны ёсць. І не проста яны як асобы, а той прыгожы і непаўторны ўзор бытнага, які праз іх – і толькі праз іх – можа выйсці на свет.

* * *

      Ён сапраўды стаў паэтам: гэта адбылося на маіх вачах. Як амаль усе на тутэйшых прасторах, ён пачынаў пісаць на дзвюх мовах.

      Напачатку была мова імперыі: ён скончыў звычайную савецкую школу, дзе расейская мова была асноўнай. Ад беларускай літаратуры са школы застаўся толькі санет Багдановіча пра зернейка, што засохлае было, хаця, як пазней ён прыгадваў, гэты санет патрапіў дастаткова глыбока, як само зернейка.

      І прарастаў паволі, але няўхільна.

      У школе ён многа чытаў, усё, што можна было знайсці ў навакольных бібліятэках. Зрэшты, знайсці можна было няшмат. Ды й тое, што знаходзілася, не пакідала слядоў, ён праплываў праз гэтыя кнігі, як індзейскія каякі праз ранішні туман на Гудзоне.

      Першай кнігай, якая штосьці ў ім зварухнула, было вельмі старое выданне Блэйка. На ангельскай мове. Як яна патрапіла на абанемент СКАЧАТЬ