Хвілінка. Тры гісторыі. Ігар Бабкоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў страница 4

СКАЧАТЬ імёнаў і біяграфіяў. Толькі твары, тэмбр голасу, вопратка. Пра ўсё астатняе я мусіў здагадацца. Альбо прыдумаць, уявіць.

      Зрэшты, гэта было не так і складана. Як і ў пячоры Платона, назіраліся пэўныя адпаведнасці. І хаця вакол відавочна была паўцемра, на такую-сякую веду можна было спадзявацца.

      Пра мастацтва гаварылася чамусьці шэптам, амаль нячутна. Словы дрыжэлі і трапяталі, як тонкая павута ў восеньскім лесе. Былі ледзьве бачныя на фоне жыцця самога па сабе, без нашых спробаў яго зразумець.

      Айчына патрабавала больш цвёрдага тэмбру. Але на яго трэба было адважыцца. А гэта было тады зусім не проста. Чаму – я зразумеў крыху пазней, калі ўсё пачало мяняцца, калі тыя, хто тады гаварыў пра айчыну, выйшлі на вуліцы і плошчы і пачалі гаварыць свае словы там, навонкі.

      З мудрасцю было яшчэ больш складана.

      Яна любіла чамусьці абыходзіцца без словаў.

      Яе трэба было апазнаваць па паўзах, маўчанні, па асцярожным дрыжанні цішыні пасля ўсіх словаў.

      Сапраўды, каб загучала слова, мусіць быць цішыня.

      Патрэбныя разрывы, паўзы. Маўчанне, зрэшты. Толькі ў маўчанні, пасля ўсіх словаў, чалавек пачынае разумець, кім ён ёсць насамрэч. Альбо, як любілі казаць мае новыя сябры, кім ён быў да свайго нараджэння.

      І таму я ўважліва слухаў жэсты, позіркі, цішыню. Каб урэшце словы адкрыліся і падарылі свае таямніцы.

      Маўчанне заўсёды больш загадкавае. Бо словы, калі яны нарэшце з’яўляліся, вельмі часта былі не тыя. Яны слізгацелі па паверхні. Ніяк не маглі адарвацца ад таго, што ўсе гавораць, выйсці за межы свайго часу.

      Хаця, праўду кажучы, менавіта ад часу, ад эпохі больш за ўсё і хацелася адарвацца. Эпоха была тады не проста нецікавая, яна была нейкая пастарэлая, завершаная…

* * *

      Здараліся і карнавалы.

      Раз-пораз сюды зазіралі акторы Лепшага тэатра, звычайна пасля рэпетыцыі, а часам нават і перад спектаклем. Іх было бачна адразу. Яны заходзілі ў Хвілінку, як на сцэну, весела і святочна, нават крыху па-цыганску. І радасна – цяпер яны ладзілі свой уласны спектакль і маглі гаварыць сваімі галасамі.

      Але ўсё было не так проста. Іх галасы існавалі, як быццам, па-за іх уладальнікамі. Інтанацыі, эмоцыі, словы – усё гэта ўцякала ад іх, аддзялялася, хацела быць асобным і самадастатковым.

      Напачатку я разгубіўся.

      Усё было не так, як выглядала. Усё блытала, падманвала.

      Нават знешняе: самы эфектны, з вусамі, як у Сальвадора Далі, быў сціплым асвятляльнікам, а іншы, просты, амаль незаўважны, – геніяльным акторам.

      Яны гуляліся ў адмысловую гульню.

      Прымервалі маскі. Мянялі іх. І нават мяняліся імі.

      У гэтым было штосьці дзіўнае: сёння ты Праспера ў містычнай п’есе Шэкспіра, а заўтра – сакратар райкама партыі ў вытворчай аднадзёнцы невядомага савецкага аўтара.

      Я так і не змог зразумець да канца, што з імі адбывалася.

      Не змог прачытаць іх сапраўдныя твары. Тыя, якімі яны СКАЧАТЬ