Хвілінка. Тры гісторыі. Ігар Бабкоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў страница 12

СКАЧАТЬ сказаў ён мне аднойчы.

      Калі я быў занадта настойлівы ў сваіх пытаннях пра канцы і пачаткі.

* * *

      Першы верш Францішка, які ён мне паказаў, быў проста ўзорны. Не ў тым сэнсе, што ён прагучаў і быў пачуты тады, у сваім часе, і надалей заняў пачэснае месца ў зборніках і анталогіях.

      Не, ён так і застаўся асабістым дакументам.

      Сам Францішак ніколі больш пра яго не прыгадваў.

      Але там ужо было ўсё тое, з чаго пазней будзе складацца паэзія Францішка.

      Верш быў напісаны па-расейску і нідзе не друкаваўся. Ён захаваўся зусім выпадкова, сярод старых папераў таго часу. Перачытаўшы яго пазней, я раптам убачыў гэты верш зусім па-іншаму. Напачатку я хацеў даць яго беларускі падрадкоўнік, разам з некаторымі маімі каментарамі і заўвагамі, але потым вырашыў адважыцца на арыгінал.

      Адважыцца – не толькі таму, што па-расейску.

      Але і таму, што я так зжыўся з гэтым дакументам, так насыціў яго самымі рознымі – сваімі – сэнсамі, што цяпер проста баюся выпускаць усё гэта на святло.

      Ці сапраўды ў ім столькі ўсяго, колькі я бачу?!

      Верш складаўся з васьмі радкоў з нерэгулярнай рыфмай і быў прысвечаны —… Цяжка сказаць, чаму ён быў прысвечаны. Пра што ён.

      Сам Францішак назваў яго тады вершам пра кацянятка, хаця ясна, з пэўнай іроніяй.

      Тут я мушу зацеміць, што вершы Францішка ад самага пачатку былі… складанымі. Пераказваць іх лінейна было немагчыма. Іх можна было толькі вытлумачваць, падрабязна, слова за словам, расплятаючы нітку сэнсу.

      І таму можна было б смела пагадзіцца, што перад намі верш пра кацянятка.

      А можа, пра вусціш.

      А можа – і гэта таксама там было – пра прадчуванні будучыні.

      Яшчэ варта памятаць, што верш напісаны зусім маладым чалавекам, які толькі пачынае пісаць.

      Вось першыя радкі, якія ўводзяць настрой альбо асноўны тон верша:

      Утренний мир тонок

      Как иней в зимнем саду

      Усё проста: зімовы сад, змёрзлыя абрысы дрэваў, здранцвелая прыгажосць старой рэчаіснасці, якая існавала да нас і існавала так доўга, што стамілася чакаць абнаўлення, раніцы, сваёй адмены.

      У гэтым садзе прачынаецца новая свядомасць і пачынае тварыць свой свет: тонкі і струмкі, нібыта крышталь.

      Наступныя радкі дадаюць у гэты краявід душы асноўнага персанажа.

      В нём страх, пушистый котенок

      Живет в хрустальном бреду

      Гэтым персанажам нечакана становіцца пухнатае кацянятка, якое мяне тады так уразіла. Я нават не адразу зразумеў чым. Наколькі нечаканым было з’яўленне галоўнага героя.

      Тое, што ў халодным ранішнім краявідзе душы жыве страх, і гэты страх звязаны з тонкімі рэчамі, якія толькі-толькі з’явіліся, паўсталі ў рэчаіснасць, гэта было зразумела. Гэта прадчувалася.

      Але тое, што гэты страх прыме форму пухнатага кацянятка…

      Милый СКАЧАТЬ