Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 12

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Апошняе, пра што, улучыўшы нагоду, хачу тут сказаць, – адкуль у мяне расейскае прозьвішча.

      Найперш пакаюся, што быў час, калі я зусім паважна меўся перамяніць яго на іншае ды нават пачаў падпісваць тым, іншым, свае літаратурныя практыкаваньні. На шчасьце, Бог утрымаў мяне ад больш рашучых захадаў, і я не зьняважыў памяці вядомых і невядомых мне продкаў, якія мелі гэтае прозьвішча і большасьць якіх, хочацца верыць, належала ўсё ж да людзей сумленных і годных.

      Што да самога прозьвішча, дык трэба пачаць з таго, што, калі Расея захапіла нашы «исконно русские» землі, Кацярына II, а потым ейны сын Павел I «пожаловали» тут свайму дваранству 208,5 тысячы душ «мужеска полу». Такім чынам, блізу мільёна беларусаў сталі прыгоннымі расейскіх памешчыкаў, нібы менавіта ў гэтым была адвечная мара нашага народу, які, паводле афіцыйных герадотаў, ніколі ня меў большага клопату, як чакаць з усходу вызваліцеляў. Нават пасьля таго, як Іван Жахлівы вызваліў Полацак ад палачанаў, а ваявода Трубяцкой – Амсьціслаў ад амсьціслаўцаў. Нават пасьля таго, як у сярэдзіне XVII стагодзьдзя ў вайне з Маскоўскай дзяржавай за няпоўныя пятнаццаць гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася ў два разы. Нават пасьля таго, як у тым самым стагодзьдзі былі перапоўненыя палоннымі беларусамі астраханскія нявольніцкія рынкі, дзе «вызваліцелі» прадавалі нашых продкаў у рабства па тры рублі за галаву.

      Былы Сеньненскі павет, адкуль родам мой бацька, уваходзіў у Магілеўскую губэрню, у якой дзясяткі вёсак і тысячы прыгонных атрымаў адзін з фаварытаў расейскае імпэратрыцы граф Арлоў. Вядома, часам мяне апаноўвае спакуса вывесьці радавод менавіта ад яго. Канчаткова не закрэсьліваючы і гэтую вэрсію, мушу зазначыць, што, пэўна, усё было больш банальна, бо ў роднай бацькавай вёсцы Арловы жывуць амаль у кожнай хаце. Маю спадзяваньне, што сыны парупяцца, каб людзей з гэтым прозьвішчам ня менела.

      Мае бацькі большую частку жыцьця, прынамсі, пасьля таго, як пакінулі вёску, на мове сваіх бацькоў не гаварылі. Мае сыны-месьцічы, калі былі малыя, пачыналі часам гаварыць на розных з бацькамі мовах якраз пасьля летаваньня ў вёсцы, дзе іх вучылі «па-гарадзкому».

      Тут я чамусьці – не сказаць, каб вельмі дарэчы – прыгадваю знаёмага кінарэжысэра, што аднойчы, гады тры таму, нападпітку наракаў на цяжкое жыцьцё:

      – Разумееш, Валодзя, колькі жанчын у мяне было, і хоць бы адна ў ложку слова па-беларуску сказала.

      Я суцешыў гаротніка тым, што ўбіраюцца ў сілу працэсы нацыянальнага адраджэньня. I не памыліўся. Сустрэўшы мяне днямі (хацелася напісаць: на вуліцы, але буду шчыры – у бары менскага Дому літаратара, дзе ўвесь час сядзіць паэт А. Сыс), маэстра з пачуцьцём, так бы мовіць, нацыянальнага задавальненьня, усьцешана паведаміў, што ў ягоныя абдымкі (відаць, паводле тэорыі імавернасьці) пачалі ўжо трапляць і нацыянальна сьвядомыя прадстаўніцы прыўкраснай, як пісаў Караткевіч, паловы нашага народу.

      На СКАЧАТЬ