Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 6

СКАЧАТЬ горда страсянуў чубам.

      – І далучуся! Шляхціц не павінен быць убаку, калі на радзіме вайна! Такіх, як я, тут шмат, адзін Тадэвуш Касцюшка са Слонімшчыны чаго варты! Мы яго Шведам празвалі, дасканалага ваяра з сябе выхоўвае, эксперыментуе над арганізмам уласным, як і ты, Бутрым, не здолееш. – Задурыў галаву сваім Касцюшкам! – сярдзіта азваўся доктар. – А чаму твой Тадзік не ў войску якога Касакоўскага пад Пінскам, а ў Парыжы маляванню вучыцца, ведаеш? Таму што не змог прымірыць свой патрыятызм – і нежаданне выступаць супраць сваіх дабрадзеяў Чартарыйскіх, родзічаў Панятоўскага. Вось і з’ехаў…

      Лёднік уздыхнуў.

      – Вечна адны разбураюць, другія ствараюць, і ўсё пад аднолькава прыгожымі лозунгамі. У гэты ж час сябрук Цялка ягоная мосць Антоні Тызенгаўз рэформы надалей праводзіць, мануфактуры ладзіць… Усе дзяржаўныя грошы ў свае задумы прэ. Спадзяецца, што праз паўгода я вярнуся ў Гародню з Жыліберам пад пахай і дапамагу яму зладзіць медычную школу… Ды вярнуся, зладзім! Калі яе не спаляць – адны за тое, што адчынена расейскімі паслугачамі, другія за тое, што ёю кіруюць заходнія блюзнеры…

      Грукат змусіў захопленых палітычнымі развагамі дарослых ускочыць. Сафійка злаўчылася нарэшце пацягнуць за тканіну, што схавала адзін з таямнічых стаўбуркоў. Застрашлівы васковы муляж, які выяўляў чалавека са здзёртаю скурай – так, што былі добра відаць усе цягліцы, чырвоныя матузкі артэрый і сінія суплёты венаў – меланхалічна ляжаў на падлозе, страціўшы палову васковых мазгоў.

      – Бумс! – весела прагаварыла Сафійка, узмахнуўшы густымі чорнымі вейкамі – як толькі не ўзляцела, Мятлушачка.

      Спалоханыя дарослыя абмацалі дзіцяня, упэўніліся, што нават не напужалася…

      – Хал-лера… Дваццаць ліўраў… Унікальная мадэль… – мармытаў скрозь зубы доктар, падымаючы з падлогі няшчаснага васковага калеку. На ніжэйшых паліцах адкрытага стаўбурка красаваліся не менш застрашлівыя творы мясцовага аптэкарскага майстэрства – бялелі штучныя косткі, пунсавелі цягліцы.

      – Бацька называецца! – дакорліва прагаварыў Пранціш, падпіхваючы нагою пад шафу адляцелы кавалак васковага чэрапа. – Дзіця ж мусіла прыехаць, самы пракудлівы ўзрост. Трэба было прыняць свае анатамічныя аздобы, а не проста ўкруціць у анучы.

      – Тата, далуй! – прамовіла Сафійка два чароўныя словы, гледзячы шчыра-шчыра вялізнымі цёмнымі вачанятамі на суровага доктара. Не тое, каб малеча ведала значэнне прамоўленых слоў, але ўжо добра ўцяміла, што варта іх вымавіць – і гэты суровы высокі чалавек з чорна-сівымі валасамі адразу растане, як воск на сонцы, ад яго проста пачне праменіцца пяшчота… Вось і цяпер: апусціўся на калені, абняў, цалуе сухімі няўсмешлівымі вуснамі – а вусны ажно дрыжаць ад любасці і замілавання:

      – Красачка мая… Каралевічна мая… Гэта ты мне прабач. Я табе сапраўдную ляльку падару – парцалянавую, гожанькую, да цябе падобную!

СКАЧАТЬ