Название: Пляменнік чараўніка
Автор: К. С. Льюіс
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Добрая кніга
isbn: 978-985-6983-76-7
isbn:
– Тут вельмі добра, – запярэчыў Дыгары.
– Так, – пагадзілася Полі. – Але нам трэба вяртацца.
Яна паднялася і асцярожна пайшла да марской свінкі. Але пасля перадумала.
– Лепей пакінем яе тут, – сказала Полі. – Тут яна шчаслівая, а твой дзядзька зробіць з ёй што-небудзь кепскае, калі мы вернем яе.
– Не сумняваюся, – адказаў Дыгары. – Дастаткова ўзгадаць, як ён абышоўся з намі. Дарэчы, а як нам вярнуцца дамоў?
– Скокнуць назад у возера, думаю.
Яны ўдваіх падышлі да краю азярка і спыніліся, гледзячы ў спакойную ваду. Яна адлюстроўвала зялёныя, поўныя лістоты галіны, і таму азярко выглядала вельмі глыбокім.
– У нас няма ў чым плаваць, – сказала Полі.
– А нам нічога і не трэба, – адказаў Дыгары. – Можна нырнуць і ў вопратцы. Ці ты не памятаеш, што мы не намоклі, калі трапілі сюды?
– А ты ўмееш плаваць?
– Крыху. А ты?
– Ну, не зусім добра.
– Не думаю, што давядзецца плысці, – сказаў Дыгары. – Мы ж хочам спусціцца ўніз, так?
Ім абодвум не вельмі падабалася ідэя скокнуць у возера, але ніхто не вымавіў гэтага ўголас. Яны ўзяліся за рукі, сказалі: “Адзін – два – тры – давай!” – і скокнулі. Атрымаўся вялікі ўсплеск, і, вядома, дзеці зажмурыліся. Але, калі Полі і Дыгары расплюшчылі вочы, аказалася, што яны ўсё яшчэ пасярод зялёнага лесу, трымаюцца за рукі і стаяць у вадзе, якая ледзь даходзіць да шчыкалатак. Возера, відаць, было ўсяго некалькі сантыметраў глыбінёй. Яны пашлёпалі назад, на сухую зямлю.
– Чаму ў нас нічога не атрымалася? – спыталася Полі спужаным голасам, але не настолькі спужаным, як вы маглі б падумаць, бо ў тым лесе было складана сапраўды спужацца. Ён быў такі мірны.
– Зразумеў! – сказаў Дыгары. – Вядома ж, не атрымалася. Жоўтыя пярсцёнкі ўсё яшчэ надзетыя. Яны для перамяшчэння ў Іншае Месца. Зялёныя перанясуць нас дамоў. Трэба памяняць іх. У цябе ёсць кішэні? Добра. Пакладзі жоўты пярсцёнак у левую. У мяне два зялёныя. Вось адзін табе.
Яны надзелі зялёныя пярсцёнкі і вярнуліся да возера, але тут Дыгары ўсклікнуў: “Чакай!”
– Што здарылася? – запыталася Полі.
– Мне ў галаву толькі што прыйшла цудоўная ідэя, – сказаў Дыгары. – А што ва ўсіх іншых азярках?
– Што ты маеш на ўвазе?
– Глядзі: калі мы можам вярнуцца ў наш свет, скокнуўшы ў гэтае возера, мы, пэўна, патрапім куды-небудзь яшчэ, калі скокнем у іншае. Што, калі на дне кожнага возера знаходзіцца іншы свет?
– Але я думала, што мы ўжо ў тым Іншым Свеце, пра які казаў твой дзядзька Эндру, ці Іншым Месцы – як там ён яго называў? Ты хочаш сказаць, што…
– Забудзься на дзядзьку Эндру, – перапыніў Дыгары. – Не думаю, што ён нешта пра гэта ведае. У яго ніколі СКАЧАТЬ