Название: Пляменнік чараўніка
Автор: К. С. Льюіс
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Добрая кніга
isbn: 978-985-6983-76-7
isbn:
“Яна была злая фея”, – падумаў Дыгары і прамовіў:
– Але што наконт Полі?
– Ды што ты прычапіўся да гэтай тэмы! – усклікнуў дзядзька Эндру. – Гэта ж неістотна! Спярша я, вядома, вывучыў сам куфэрак. Ён быў вельмі старажытны. Ужо тады я ведаў дастаткова, каб зразумець, што ён не з Грэцыі, не са старажытнага Егіпта, Вавілона, Хецкай дзяржавы ці Кітая. Ён быў куды старэйшы за ўсе гэтыя нацыі. О, гэта быў вялікі дзень, калі я спазнаў праўду. Куфэрак быў са зніклай выспы Атлантыда. Гэта азначала, што ён існаваў на стагоддзі раней за любыя рэчы з каменнага веку. І ён не быў падобны да гэтых грубых недасканалых вырабаў. Бо на пачатку часоў Атлантыда ўжо была вялікім горадам з палацамі, храмамі і адукаванымі людзьмі.
Ён спыніўся на імгненне, нібыта чакаючы, што пляменнік нешта скажа. Але дзядзька Эндру з кожнай хвілінай падабаўся Дыгары ўсё меней і меней, таму ён нічога не сказаў.
– Прайшоў час, – працягваў дзядзька Эндру, – і рознымі шляхамі (было б няправільна адкрываць іх дзіцяці) я даведаўся пра Магію агулам. Гэта значыць, што я меў даволі выразнае ўяўленне пра тое, што магло быць у куфэрку. Праводзячы розныя эксперыменты, я змог звузіць колькасць варыянтаў. Мне давялося пазнаёміцца з некаторымі, ну… некаторымі надзвычай дзіўнымі людзьмі і прайсці праз некаторыя страшэнна непрыемныя рэчы. Ад гэтага ў мяне пасівелі валасы. Бо нельга проста так узяць і стаць чараўніком. У выніку маё здароўе было падарванае. Але я ачуняў. І вось урэшце я пра ўсё даведаўся.
І хаця ніхто не мог іх пачуць, ён нахіліўся і амаль прашаптаў:
– У скарбонцы з Атлантыды было штосьці з іншага свету, прынесенае тады, калі наш свет толькі пачынаўся.
– Што? – запытаўся Дыгары, які нечакана для сябе моцна зацікавіўся.
– Толькі пыл, – адказаў дзядзька Эндру. – Дробны сухі пыл. Нічога асаблівага. Але калі я паглядзеў на яго (я прыклаў усе намаганні, каб да яго не дакранацца) і падумаў, што кожная пылінка была ў іншым свеце, – я не маю на ўвазе іншую планету, ведаеш, бо яны – частка нашага свету і да іх можна дабрацца, калі паляцець дастаткова далёка, – у сапраўдным Іншым Свеце, іншай Прыродзе, недзе, куды б ты не здолеў дабрацца, нават калі б ляцеў скрозь космас вечна; у свеце, куды можна трапіць толькі з дапамогай чараўніцтва, – вось!
Тут дзядзька Эндру пацёр рукі так, што костачкі затрашчалі, як феерверк.
– Я ведаў, – працягнуў ён, – што гэты пыл перанясе цябе туды, адкуль ён быў узяты, калі надаць яму належную форму. Але належную форму было цяжка знайсці. Усе мае ранейшыя эксперыменты ляснулі. Я спрабаваў на марскіх свінках. Некаторыя з іх проста памерлі. Некаторыя СКАЧАТЬ