Пляменнік чараўніка. К. С. Льюіс
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пляменнік чараўніка - К. С. Льюіс страница 10

СКАЧАТЬ горшым выпадку атрымаецца яшчэ адзін плюх. Я не ўпэўнены, што Дыгары не пачуваўся гэтак жа. У любым выпадку, яны абое надзелі зялёныя пярсцёнкі і вярнуліся да беражка. Цяпер, ізноў узяўшыся за рукі, яны былі значна весялейшыя і менш урачыстыя, чым у першы раз.

      – Адзін – два – тры – давай! – сказаў Дыгары. І яны скочылі.

      Раздзел 4. Звон і малаток

      Гэтым разам не было ніякага сумніву, што творыцца Магія. Яны падалі ніжэй і ніжэй, спачатку скрозь цемру, а пасля скрозь шматлікія размытыя формы, якія круціліся і маглі быць чым заўгодна. Рабілася святлей. Потым яны раптам адчулі, што стаяць на нечым цвёрдым. У наступны момант усё навокал перастала быць размытым, і яны змаглі агледзецца.

      – Якое дзіўнае месца! – сказаў Дыгары.

      – Мне тут не падабаецца, – мовіла Полі і здрыганулася.

      Перадусім яны звярнулі ўвагу на святло. Яно не было падобным да сонечнага ці электрычнага святла, ці святла ад лямпы або свечак, ці да любога іншага святла, якое яны калі-небудзь бачылі. Гэта было прыглушанае, чырванаватае, невясёлае святло. Яно было роўным і не давала бляску.

      Дзеці стаялі на брукаванай пляцоўцы, вакол высіліся будынкі. Над галавой не было даху; месца нагадвала ўнутраны двор. Неба было надзвычай цёмнае: сіняга, амаль чорнага колеру. Пабачыўшы такое неба, вы б здзівіліся, што ўвогуле ёсць нейкае святло.

      – Якое тут дзіўнае надвор’е, – сказаў Дыгары. – Быццам зараз будзе навальніца ці сонечнае зацьменне.

      – Мне тут не падабаецца, – паўтарыла Полі.

      Яна абодва, самі не ведаючы чаму, размаўлялі шэптам. І нягледзячы на тое, што больш не было патрэбы трымацца за рукі, яны не адпусцілі адно аднаго.

      Муры вакол двара былі вельмі высокія, з вялікімі вокнамі без шыбаў, скрозь якія не было бачна нічога, акрамя цемры. Ніжэй, зеўраючы чарнатою, як уваходы ў чыгуначныя тунэлі, стаялі вялікія аркі на слупах. Было даволі халодна.

      Здавалася, што камяні, з якіх збудавана ўсё навокал, – чырвоныя, але так магло толькі здавацца з-за незвычайнага святла. Яны, відавочна, былі вельмі старыя. Шмат якія з плоскіх камянёў у брукаванцы раскалоліся. Ніводзін з іх не прылягаў да іншага шчыльна, і ўсе вострыя вуглы сцерліся. Адзін арачны ўваход быў напалову завалены бітым каменем. Дыгары і Полі ўвесь час паварочваліся, каб бачыць розныя бакі двара. Яны баяліся, што нехта – ці нешта – глядзіць на іх з вокнаў, калі яны паварочваюцца спінай.

      – Як думаеш, тут хто-небудзь жыве? – сказаў нарэшце Дыгары, усё яшчэ шэптам.

      – Не, – адказала Полі. – Усё зруйнавана. Мы не чулі ні гуку з таго самага моманту, як трапілі сюды.

      – Давай крыху пастаім ціха і паслухаем, – прапанаваў Дыгары.

      Яны замерлі і прыслухаліся, але пачулі толькі грукат уласных сэрцаў. Гэтае месца было, прынамсі, такім жа ціхім, як Лес Паміж Сусветамі. Але цішыня тут была іншага кшталту. Цішыня лесу была насычаная, цёплая (амаль можна было пачуць, як СКАЧАТЬ