Яблыневы Маёнтак. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель страница 9

СКАЧАТЬ вось-вось пачне ванітаваць на новае паласавае пакрыцьцё, мы яму крычым, каб рабіў гэта толькі ня ў цэнтры пакоя, і ён, ледзь трымаючыся на нагах, акуратна ванітуе ў далонь, акуратна падыходзіць да расчыненай форткі ды акуратна распыляе па вакне, столі і суседняй сьценцы сваё «багацьце». потым двойчы паўтарае свае маніпуляцыі… ад такога ўбачанага мой сябра падрываецца з канапы ды імчыць двума скокамі да форткі, каб усё зрабіць вонкі, але не далятае літаральна якіх дзесяць сантымэтраў і ванітуе між дзьвюх вокнаў, робіць ваконны акварыюм са сваімі жыхарамі: кавалачкамі агурка, шампіньёнамі і квашанай капустаю.

      страх і нянавісьць па-беларуску!

      далей усё як у тумане, хтосьці спрабуе выцерці, хтосьці на падлозе сьпіць, хтосьці рагоча і фоткае ўсю гэтую прыўкрасную карціну.

      раніца была поўная сюрпрызаў: я прачнуўся зь неверагодна цяжкою галавою, усе валасы мне забляваў мой сябра дзяцінства, які акурат за мною спаў, таму прачнуўся я быццам у шапцы з засохлымі вывяржэньнямі. сябра ж мой яшчэ спаў на жываце, штаны і майткі ў яго былі спушчаныя і з дупы тырчэў уключаны ліхтарык – як пазьней высьветлілася, калі мянты ламіліся ноччу ў хату, рэштка п’яных аднаклясьнікаў вырубіла музыку і сьвятло, і залягла на дно, вырашана было ўвогуле не ўключаць сьвятло, таму ўзялі ліхтарык, і, каб той сьвяціў як таршэр і не падаў, уваткнулі ў сраку майму сябру і пілі вакол сьвятла, жартавалі і фоткалі.

      на наступны дзень усе пасьпяшаліся з кватэры, пакуль не прачнуўся гора-гаспадар.

      а праз суткі нам назвоньваў наш аднаклясьнік, запытваўся, ці ня ведае хто, куды падзеліся пяць слоікаў чырвонай ікры зь лядоўні? і кожны яму адказваў адно і тое ж: «боўдзіла, ты што, ня памятаеш, як сам усе слоікі паадкаркоўваў, крычаў, што вечарына працягваецца, і спрабаваў раскідвацца каштоўнай закусьсю?!»

      аднаклясьнік потым па нашым раёне з тыдзень зьбіраў грошы, каб набыць ікру, бо ягоны бацька яе захоўваў да юбілею. а суседка зьнізу, нашая аднаклясьніца, цэлы дзень адмывала свае вокны ад падцёкаў, а праз тыдзень перавялася ў іншую клясу.

      эро

      вось яскравы прыклад таго, што ня ўсе жанчыны так ужо любяць, калі ім цалуюць грудзі альбо пяшчотна іх лашчаць. у мяне была дзяўчына, якую ўсе крананьні, заляцаньні і засосы на такіх жаданых для мужчыны блізьнятках пакідалі абыякавай, я б нават сказаў – яе адразу цягнула на сон, быццам я яе пагладзіў па галоўцы, настройваючы на каляровыя сны. я не здаваўся. шукаў эрагенныя кропкі: пругкі жывот – як быццам паказытаў… шыя – кашэчае месца – ну пяцьдзясят на пяцьдзясят.

      а потым выпадкова, калі мы разам ляжалі ў ваннай, я вырашыў зрабіць ёй масаж ступняў – і цуд! узбуджэньне, жаданьне, полымя жарсьці хвалямі захлынулі яе і мяне.

      але мы зь ёй ня так доўга пражылі разам, бо мне гэтыя нажныя гульні надакучылі. вядома, у яе былі прыгожыя пальчыкі, якія я цалаваў, і пятачка такая прывабная, па ёй прыемна было вадзіць пэнісам, але нешта ня склалася, і я, зьехаўшы на новую здымную кватэру, а было гэта акурат на другім курсе, спаткаў Сабіну.

СКАЧАТЬ