Яблыневы Маёнтак. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель страница 5

СКАЧАТЬ маюць аднолькавую прапіску… гэтае жаданьне ўзбагаціць культуру той ці іншай краіны праз стварэньне мастацкай адзінкі. гэтая шчырая ўпартасьць, якой ня знойдзеш сярод швайцарскіх літаратараў, якія жывуць у атачэньні чатырох дзяржаўных моваў і карыстаюцца толькі нямецкай, каб абхапіць як мага шырэйшую аўдыторыю чытачоў.

      вось сапраўды пытаньне для творцы: ты хочаш падтрымаць сваю культуру альбо як мага хутчэй і вышэй узьляцець на алімп бэстсэлераў? ты хочаш, як некаторыя мастакі, пісаць толькі паводле сваёй задумы і, нікуды не сьпяшаючыся, гнуць сваю лінію да той пары, пакуль яна нарэшце не праб’е ўсе магчымыя і немагчымыя кардоны, альбо ўзяць сваю карціну, стаць на яе нагамі і чакаць на беразе акіяну патрэбную хвалю ангажэмэнту?

      я сам, карыстаючыся толькі беларускаю, часта сутыкаюся з пытаньнем: «а чаму па-беларуску?» на што коратка адказваю, шалёна паглядаючы на апанэнта: «а дзе я, блядзь, па тваім разуменьні, жыву?!»

      юнівэрсафоб

      большасьць расейцаў (і, як высьвятляецца, ня толькі: нейкія там партыі ў Гішпаніі, чачэнцы, палова беларускага насельніцтва, Ангела Мэркель… і г.д.) шчыра падтрымліваюць і «крымнаш», і «данбас», і хуй яго ведае, куды іх яшчэ накіруе ўласнае жаданьне падрачыць і кончыць…

      я прапаную называць гэты кантынгент людзей лайтова – юнівэрсафобамі. гэта такія людзі, якія замкнёныя ва ўласнай геаграфіі, з буйным імпэтам заваёўніцтва, хворыя на імпэрыялізм і абагульненьне, яны ніколі не супакояцца, нават калі прайграюць вайну, таму што ўсё перавернуць, і калі не ахвярамі сьвятымі стануцца, дык «праўда» заўсёды будзе на іх баку, бо так паведамяць па іхніх галоўных СМІ!

      сны

      Юнг шмат разоў патрабаваў, каб Фройд распавёў яму свае сны, але той заўсёды адмаўляўся, бо не хацеў, каб Юнг даведаўся пра ягоны сьвет штосьці большае, ніж ён сам жадае. але я ня Фройд… у маім жыцьці была процьма разнастайных сноў, каляровых і чорна-белых, вусьцішных, сумных, эратычных і рамантычных… але толькі два сны, якія я бачыў, засталіся для мяне самымі запамінальнымі на дробязі, на ўзроўні якасьці HD.

      першы сон, альбо, хутчэй, сьненьне, было каля дваццаці год таму, я стаяў у цемры і ня мог сказаць, дзе знаходжуся, я ня мог удакладніць гэта нават крананьнямі, бо паўсюль была прастора і цемра, але нагамі я адчуваў зямлю, падлогу, нешта цьвёрдае, я спрабаваў крочыць, але здавалася, што я хаджу на адным месцы. і вось я чую прыемнае казытаньне, у маё правае вуха хтосьці дыхае і шэпча штосьці, але я не магу разабраць, што мне шэпчуць, прыслухоўваюся і, хутчэй, здагадваюся: «ідзі са мною, ідзі, пайшлі, хутчэй, ну?!» а мне неяк няўтульна, холадна і горача адначасова, і я разумею, што варта адмовіцца, няма ніякага жаданьня ісьці, і тут у маёй галаве яскрава і рэалістычна зьяўляецца адказ: «я нікуды не пайду, бо я тут для іншага і жыць буду для іншай справы». і раптам перада мною рассоўваецца цяжкая заслона і перад вачыма – чырвань, полымя, бяз жару, але такое рэзкае ў цемры, я засланяюся рукамі, заплюшчваю вочы і прачынаюся, яшчэ гадзіну ляжу ў прыцемках і не разумею, што гэта было і каму я адмовіў. СКАЧАТЬ