Яблыневы Маёнтак. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель страница 6

СКАЧАТЬ і пачаў чытаць гэтую кнігу, зрабіў праз восем старонак закладку і выйшаў у галоўнае мэню, бо, калі пачаў чытаць, захацеў упэўніцца ў аўтабіяграфічнасьці кнігі, і з браўзэра на яго пасыпаліся ўкладкі: вікіпэдыя, лайвліб, фан-сайт аўтара, колькі камэнтароў з форумаў і некалькі старых сайтаў з пыльнаю інфармацыяй… праз гадзіну Міхась ужо гартаў Хэмінгуэя, бо пасьля сёрфінгу па сайтах апынуўся па спасылках на сайце Хэма, таму што аб’ядноўвала двух пісьменьнікаў самагубства, ды яшчэ калі да гэтага далучыць высокае стаўленьне да Хэма і порцыю эпігонства яго творчасьці самім Букоўскі… які ў сваю чаргу лічыў геніем Сэліна… карціна набывала вусьцішны лес цытат і біяграфій… так Міхась, пачаўшы некалькі дзясяткаў кніг, ня скончыў ніводную. усё неяк па-хуткаму, адкідаючы раманы дзеля таго, каб пагугліць, удакладніць, а таксама праверыць пошту, працытаваць і лайкнуць той ці іншы пост у фэйсбуку альбо пазначыць у сваім статусе штосьці кшталту: «ізноў адкрываю для сябе Гюго».

      насамрэч які там Гюго?! Міхась усё часьцей пачаў адкрываць замест кніг браўзэр па справах і не. гэта стала своеасаблівым рытуалам: прачнуўся, уключыў пляншэтнік, праглядзеў пошту, сацсеткі, адкрыў-закрыў кнігу, пагуляўся ў «Цукеркі Краш», потым праверыў, ці аднавілася гульня «Жэлешкі Сплэш», потым прачнуўся… і з кожным новым месяцам запампаваныя кнігі з закладкамі на першых старонках усё множыліся, і, калі б яны мелі сваё фізычнае ўвасабленьне, даўно ўжо ўяўлялі б сабою адну вялікую купу кніг – клясычная прыкмета сучаснага сьвядомага шараговага чалавека, якому патрэбная мазаічная павярхоўнасьць, кароткая, хуткая і каб не напружвала.

      шок

      гэта быў самы сапраўдны шок, можа быць, першы шок у маім жыцьці, вось зараз ідуць такія залевы, і я, седзячы на ганку разам са сваім сабакам Карнэлем, кінуў яму мяч, і той трапіў у лужыну, Карнэль за два скокі даімчаў да мячыка, выхапіў яго, мокрага, і бегам да мяне… я тады вучыўся на першым курсе гістфаку, стаяла позьняя вясна, сьпёка, вучыцца не было ніякага жаданьня, таму я зь сяброўкаю сядзеў у суседнім двары на дзіцячай карусэлі і піў партвэйн, праваю нагою лянотна адштурхоўваючыся ад зямлі і марудна круцячыся па коле. сяброўка мая, закінуўшы галаву назад, ледзь не падмятала зямлю валасамі, нам было файна і цёпла.

      праз колькі хвілінак партвэйн скончыўся, і, перад тым як адкаркаваць другую бутэльку, я скокнуў долу, чым нахабна парушыў ідылію і рух карусэляў, і накіраваўся да сьметніка.

      сьметнік быў як у любым двары гораду: чатыры вялікія квадратныя сьметніцы на колах, адмежаваныя амаль з усіх бакоў цаглянымі сьценамі. падышоўшы, я пачуў, як хтосьці хрыпіць і стогне, акуратна і ціха наблізіўся і пабачыў, як між дзьвюх вялізных напоўненых сьметніц кахаюцца два бамжы. ён – неверагодна сьмярдзючы і брудны, з даўгою барадою ў каўтунах, вінавата на мяне паглядаў, штаны на сьмецьцевай плітцы, рухаў не спыняў, бо раптам пасьпее, да таго як я яго спужаю, падняўшы крык… яна – выставіўшы белы азадак і нахіліўшыся амаль да самага долу, спусьціўшы СКАЧАТЬ