Название: Маёнтак Рыбы
Автор: Аляксандар І. Бацкель
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7086-79-5
isbn:
я, скажу шчыра, ня надта рэальна ўяўляў, як гэта адбываецца – забойства труса, але адначасова ўсьведамляў, што мы жывем не ў Эўропе і што ў нас жывёла забіваецца ня так гуманна.
мужык прыйшоў, дастаў майго трусочка, шэранькага, са скураным носікам, ёбнуў яго па галаве нейкім паленам, менавіта ёбнуў! я ажно на нагах ледзь утрымаўся ад такога. потым гэты скуралуп нажом прайшоўся па лапках і хвосьціку, падвесіў тушку дагары нагамі і амаль за хвіліну сьцягнуў зь яшчэ цёплага і, напэўна, жывога, скуру з поўсьцю, нават з галавы яе зьняў, пакінуўшы толькі павекі й скураны носік. такі трус нагадвае мокрую котку.
я быў напаўжывы ад такога бачаньня, перад вачыма да гэтага часу стаіць чырвоная заслона і чорны носік.
мужык сказаў, што гэтак рабілі заўсёды, гэта так трэба, каб поўсьць лёгка адышла, каб трусік цёплым быў, каб яна, поўсьць гэтая, цэлая была, без парэзаў ад нажа і іншага.
такім чынам я вырашыў, што зь мяне хопіць аднаго трусочка, дзякуй, астатніх павыпускаю, няхай сабе вольна жывуць.
ікра
калі я вучыўся ў БДУ, першы год пражыў у інтэрнаце, але потым перабраўся ў здымную кватэру, якую зь пераменным посьпехам здаваў па пакоях іншым студэнтам, а ў лепшыя часы жыў адзін і з дзяўчынаю.
была ў мяне на другім курсе такая дзяўчына, сьмешная, вясёлая, бацькі яе былі заможныя, ня роўня маім, ды й брат у яе быў спартсмэн – веславаньне, месцы займаў у сусьветных спаборніцтвах. зразумела, што я ёй мог даць толькі самае шчырае каханьне і больш нічога, бо ўсё астатняе ў яе было, нават жыла яна ў цэнтры Менску, акурат па-над крамаю «Панарама», у доме, што каля Сьвіслачы.
і вось адной дажджыстай восеньскай раніцай сталася так, што яна прачнулася ў маёй кватэры цалкам прастуджаная, але я ўжо быў на лекцыі і пасьля вучобы мусіў ехаць на другую зьмену на працу, падпрацоўваў афіцыянтам-бармэнам не скажу дзе.
звоніць яна мне, хрыпіць у слухаўку, кажа, што дадому не паедзе, вельмі далёка, тэмпэратура ў яе, будзе ачуньваць у мяне, і першае, самае неабходнае, што я абавязаны набыць і ўвечары прывезьці, – бляшанка чырвонай ікры, чатыры пакеты Тэрафлю, асобна анальгін і што-небудзь зь мятна-мэнтолявых пігулак для горла.
ладна, я нічому не зьдзівіўся, нават бляшанка ікры неяк прайшла праз маё разуменьне. прывёз я ўсё гэта дадому, аддаў ёй, і, перш чым распакаваць усё, яна адразу адкрыла ікру й лыжкай пачала яе есьці і распавядаць, што ў ейнай сям’і такая завядзёнка – калі хтосьці хварэе, абавязкова набываюць яму бляшаную кансэрву чырвонай ікры, такім чынам хвораму чалавеку нашмат лягчэй перанесьці хваробу.
я ёй не сказаў, што за сваё жыцьцё тройчы каштаваў гэты дэлікатэс, і гэтыя моманты адбываліся акурат на Новы год, калі назьбіраных грошай хапала, каб адну баначку ікры размазаць па нарэзаным багеце альбо вельмі тонка парэзаным батоне з маслам, і на кожнага хапала роўна па паўтара бутэрброда. і я ёй не СКАЧАТЬ