Маёнтак Рыбы. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маёнтак Рыбы - Аляксандар І. Бацкель страница 2

СКАЧАТЬ кожны дзень, калі вяртаецца з працы, п’яны, вядома, абавязкова пінае дварнягу нагою пад бок, яго сябры, якія заходзяць да «мужа» ў госьці ў гараж, каб выпіць і «адрамантаваць» чарговую машыну, б’юць сабаку, хто рукой, хто нагой, бо сабака ім замінае! сабака скуголіць, гаўкае, вые, хоча есьці, хоча ласкі, нават ад такіх спаршывелых істотаў, як яны. ад зьбіцьця сабака кульгае, рэбры яго ламаюцца, ён хутка памірае.

      ня ведаю, колькіх сабак гэтыя людзі забілі й закатавалі, апошні раз чуў ад маці, што яны прыдбалі дзесьці аўчарку, якая пражыла ў іх роўна тры месяцы і трапіла пад колы машыны, калі тая заяжджала ў гараж. здаецца мне, аўчарка ведала, што робіць.

      сьненьне

      дзіўнае было сьненьне: быццам я гляджуся ў трыльяж, і зь левага люстэрка на мяне бокам, адным вокам, глядзіць я, але нейкі вельмі малы, гадоў сямнаццаць, я з доўгімі валасамі, з гладкім тварам, і сьмяюся так варожа, у цэнтры люстэрка – я, які я цяперашні, а ў правым люстэрку я не падобны сам да сябе, але ўсё роўна – я, толькі нейкі сумны, і апрануты дзіўна, і няма ў мяне рук. і ва ўсіх трох люстэрках ззаду нейкія цені, варушэньні, і мне здаецца, што гэта бацькі прыйшлі, я радуюся, але – нічога не магу разглядзець як мае быць, бо ўсе тры адлюстраваньні замінаюць, яны варушацца, сьмяюцца, штосьці крычаць.

      прачнуўся праз тое, што ў сьне пачаў крычаць, потым выявіў ацёклымі абедзьве рукі, уключыў сьвятло і дакладна вырашыў выкінуць стары трыльяж, ён мяне ад маленства палохае, асабліва ўначы.

      і яшчэ заўважыў, што ўпершыню пасьля таго, як месяц таму ад мяне зьехала дзяўчына, я паклаўся спаць, выключыўшы сьвятло цалкам (то-бок нават таршэр выключыў). але маё сьвятло заўсёды адганяла ўсё жудаснае і кепскае, вярну яго зваротна.

      сонца

      мяне заўсёды прывабліваюць думкі пра нашую Плянэту, пра яе экзістэнцыяльнае існаваньне. часта я ад гэтых думак пераходжу да прыкрых высноваў, што людзі самі па сабе як від – паразыты, прычым страшэнныя, самыя гнюсныя паразыты, бо сьвядома разумеюць, што робяць, і ад гэтага становяцца яшчэ горш.

      вось сусед паставіў у доме генэратар (эканоміць), які працуе на салярцы, і мала таго, што гэты агрэгат вельмі гучны, а па вечарох немагчыма сядзець на вуліцы, бо рэхам гук распаўсюджваецца яшчэ гучней і далей, дык колькі выхлапу! колькі пераапрацаванай саляркі выкідваецца ў паветра! неверагодна!

      добра, аўтамабілі на электрычнасьці прыдумалі яшчэ ў шасьцідзясятых, і да гэтага часу толькі адзінкі езьдзяць па сьвеце на такіх машынах, і большасьць гэтых адзінак – у Эўропе, а менавіта – у Нямеччыне. і гэта толькі па тым чыньніку, што нафтавыя манапалісты, ці як іх там – нафтавыя курдупелі, трымаюць пытаньне электрычнасьці, вадароду й бэнзыну ў сваіх руках, тым самым маючы права вырашаць пытаньне як усіх гэтых экалягічных дамоваў, так і агульнага пытаньня існаваньня Плянэты. і што, мы, 99 адсоткаў ад колькасьці насельніцтва зямлі, ня можам вырашыць праблему нафтаздабываньня сярод гэтых курдупеляў? ну ня змогуць нафтавыя бароны пабудаваць яшчэ адзін грэбаны хмарачос СКАЧАТЬ