Маёнтак Рыбы. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маёнтак Рыбы - Аляксандар І. Бацкель страница 8

СКАЧАТЬ хрыпіць, кроў з шыі густым струменем спачатку цурбэніць па сьценках таза, потым пачынае пляскаць па паверхні набеглай крыві. на гэта глядзець немагчыма, парсючок памірае доўга, і яго нельга дабіваць, бо як мага болей крыві мусіць быць зьлітаю. на гэтым я спынюся.

      зьлітую кроў адразу пускаюць на такую рэч, як крывянка, альбо крывяная кіўбаса, якая гарачаю падаецца на накрыты ў двары стол.

      як? скажыце мне, як магчыма есьці такую ганебную і забароненую любой рэлігіяй рэч, як смажаную кроў? для нас, як мы ўсе кажам, «праваслаўных», а на любой іншай мове праваслаўны перакладаецца як «артадаксальны», як гэта для нас стасуецца зь Бібліяй? Калі, паводле Пісаньня, душа жывога стварэньня – гэта яго кроў?

      такога мне ніколі не зразумець, але я дапушчаю адну думку, якая ўскосна можа быць апраўданьнем: такім чынам на Беларусі вымушаныя былі выжываць у больш цяжкія часы, калі не хапала ежы. але мы жывем у іншыя часы…

      выхвальства

      адзін мой далёкі сваяк, якога я з натугаю называю сваяком, месяц таму быў, як і я, на вясельлі. маладому чалавеку дваццаць адзін год, але позірк у яго – бы ў ваўка, бровы як у арла, зрок гостры, нібыта лязо, і халодны, як раніца ўзімку, шыя доўгая, як у грыфа, і такім жа чынам падагнутая, плечы – роўна пад лінейку, пінжак на ягоным целе вісіць, быццам на вешалцы, нагавіцы адпрасаваныя да гострых стрэлак, лякаваныя чаравікі.

      раней хлопец быў сумленьным юнаком, ахвотна гутарыў са мною, пераходзячы на беларускую, цікавіўся машынамі й добра цяміў у мэханіцы. у васямнаццаць год ён пайшоў, мінуўшы войска й ваенныя зборы, з тэхнічна-мэханічнага каледжу проста ў акадэмію ДАІ, і я ня ведаю, што зь ім здарылася, можа быць, трохгадовае выкладаньне «ідэалёгіі белоруссіі», але ён кардынальна зьмяніўся. са мною нават не вітаецца, дзяўчына, зь якой ён быў, распавядала гісторыю пра тое, як іх пад Менскам спынілі даішнікі і «нават майго Андрэйку аштрафавалалі!» ейнае «нават» гучала з такім патасам, быццам бы ехалі яны ў карэце й нікога не чапалі, усе навокал кланяліся долу, а тут штраф.

      малады чалавек зарана атрымаў уладу кіраваць, штрафаваць, вырашаць чыйсьці лёс. юнак, мінуўшы інтэлектуальны рост і разумовае сталеньне, адразу ў нашай краіне трапіў у кампанію апошніх ваўкалакаў, якія з рамантычнага дзіцёнка ператварылі яго ў выхвальнага, грэблівага зносінамі, патаснага й ідэалягічна згвалтаванага чалавека, які цяпер працуе ў «органах». перамену ў маладым чалавеку на вясельлі заўважылі ўсе, акрамя ягоных бацькоў і роднай сястры (тая, дарэчы, перабралася ў Менск і працуе судовым надзіральнікам), яны ўвесь час толькі й распавядалі, ях іхны нашчадак выкараскаўся з лайна і цяпер жыве на ўскраіне «сярабранкі» і ўжо нават жыгуль прыдбаў і бабу завёў, і праз два гады яму абяцаюць старэйшага, і, напэўна, ён будзе рухацца вышэй, па лесьвіцы «органаў».

      я чамусьці ўспомніў сэрыю з Саўс Парка, дзе людзі настолькі паглыбіліся ў свой патас і выхвальства, што пачалі размаўляць з заплюшчванымі вачыма, строіць грымасы і нават нюхаць пахі ад свайго пярдзяжа, СКАЧАТЬ