Гульня ўяўлення. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гульня ўяўлення - Мікола Адам страница 7

СКАЧАТЬ замка адзіноты

      Адзінота наступала паволі, не спяшаючыся, нібыта дакладна ведала, што мне ад яе нікуды не ўцячы, гулялася са мной, як кошка з мышкай, цярпліва чакаючы зручнага моманту напасці, адсякаючы ўсе варыянты адступлення для мяне. Яна з матэматычнай дакладнасцю разлічыла ўсе мае хады, як у шахматнай партыі, вывучыла маё папярэдняе жыццё, як гістарычную хроніку, і, урэшце, накрыла сваім чорным покрывам, быццам ноч, ператварыўшы ў свайго вязня, не палічыўшы патрэбным спытаць у мяне дазволу на гэта. Нават смешна. Хто калі пытаўся ў патэнцыйных вязняў дазволу на жыццё ў закрытым памяшканні?

      А пачалося ўсё з таго моманту, калі я з’ехаў са сталіцы на працу ў правінцыю па размеркаванню. Гэта быў першы крок адзіноты, зроблены па ейнаму бездакорнаму плану, аб чым я даўмеўся толькі зараз, знаходзячыся ў поўнай яе ўладзе, торгаючыся, як тая казюрка ў павуціне, дарма губляючы сілы, каб вызваліцца, ці адзінота сама дазволіла мне зразумець, бо цяпер ужо можна, ніякай пагрозы для ажыццяўлення яе наступных захадаў не існуе больш. Я – вязень, а чаго вязня баяцца?…

      Ужо тады, калі я яшчэ быў адной нагой у сталіцы, аднакурснікі нібыта пачалі пазбягаць нават размоваў са мной. Які сэнс у размове з лузерам? Тым больш не з мінчуком? Паступова яны забыліся, што я разам з імі вучыўся, пасля перасталі адказваць на мае тэлефанаванні, а з аўтаадказнікам мне ўжо не хацелася гаварыць. Мая каханая далучылася да маіх аднакурснікаў і памяняла нумар свайго тэлефона, яна ўвогуле не хацела мяне ні памятаць, ні ведаць.

      І тады адзінота прылашчыла мяне, яна яшчэ не адкрылася, як баксёр на рынгу, баючыся нечаканага ўдару з майго боку, але паведаміла пра сваё існаванне і пачала нашэптваць, што не так ужо і страшна, калі цябе забываюць. Тае бяды! Усё роўна блізкага сяброўства з аднакурснікамі ніколі не было і не магло быць па шматлікіх прычынах, пералічваць якія адзінота не схацела, а наконт каханай… яна ж не дзекабрыстка, каб паўсюль суправаджаць мяне, да таго ж, што б яна рабіла, сталічная мажорка і фотамадэль там, дзе апынуўся я?… Па сённяшнім часе рамантыка прываблівае толькі кіношная, а што я магу прапанаваць ёй, акрамя рамантыкі ды вершаў?…

      У цэлым, мне спадабаўся шэпт адзіноты, такі салодка-праніклівы і гарачы-гарачы, як вадкі шакалад. А каб я не вельмі засмучаўся, яна ўсунула мне ў руку пляшку гарэлкі, а на стол паставіла дзве шклянкі. І пілі мы з адзінотаю ў той вечар удвух і на брудэршафт.

      На працы я ні з кім не знайшоў паразумення. Жанчынам – за сорак і іх хвалююць толькі ўласныя праблемы і праблемы сваіх дзяцей. Мяшчанства і накапіцельства ў іхным асяроддзі лічылася за паспяховасць і росквіт чалавека як асобы. На творчасць ім было напляваць, тым больш на творчасць паэтычную. Яны не разумелі, што складанне вершаў патрабуе неверагодных высілкаў, і калі ў мяне не атрымалася сачыніць бязглуздую абсалютна здравіцу ў гонар вышэйстаячага начальства з вобласці, папракнулі: што ж я за паэт такі, што не здолеў звычайную халтурку ціснуць? А я не мог, не мог халтурку!

      Дый ці растлумачыш ім, калі яны не разумелі вялікай паэзіі Ясеніна, СКАЧАТЬ