Гульня ўяўлення. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гульня ўяўлення - Мікола Адам страница 4

СКАЧАТЬ як жанглёры. Пасля Мазахаў памерыў камбінацыі і сукенкі Дэсадавай, але яны яму не пасавалі, і катаў яе на сабе, як на коніку.

      Дэсадава не дала Мазахаву, таму што была нявінніцай. Мазахаў пакрыўдзіўся і пайшоў, не развітаўшыся. Болей ён не збіваў яе электракарай.

      Раніцай Мазахаў не знайшоў у сваёй кватэры сябра. Сяброўкі сябра таксама не было. На непрыбранай пасцелі ляжаў аркуш паперы. Мазахаў прачытаў: «Дзякуй, стары! Не забудзь, у мяне сёння вяселле!»

      Сябру Мазахава надакучыла пісаць, як надакучылі і жанчыны. І першую і другую работу ён стараўся рабіць як мага горш, але нічога дрэннага не атрымлівалася. Кнігі яго раскупаліся хутка, у асноўным жанчынамі, кожная з якіх марыла, калі не выйсці за яго замуж, хаця б пераспаць. Стаміўшыся ад іх сябар Мазахава вырашыў жаніцца на сяброўцы, з якой быў у Мазахава ў апошнюю ноч.

      На вяселлі, якое адбывалася ў вёсцы Смаркачоўшчына, адкуль родам была нявеста сябра Мазахава, сабралася ўся пісьменніцкая братва. Гарэлкі было – хоць упіся. З-за апошняга, відаць, і пісьменнікаў было шмат, бо амаль усе яны ненавідзелі сябра Мазахава за вышэйпаложаны поспех яго ў літаратуры і ў жанчын, а гарэлку любілі. Усе лашчылі надзею, што з шлюбам сябра Мазахава ім пашанцуе хаця б на поспех у жанчын.

      Смаркачоўшчына спявала і плясала. Музыкі, славутыя «Песняры», не паспявалі закусваць, іх гналі на эстраду. Сябар Мазахава піў болей за ўсіх, ён хацеў бы ўвогуле не дапаўзці да шлюбнага ложка, але дапоўз і прачнуўся раніцай паміж дзвюма жанчынамі. Можа, у яго дваілася ў вачах, таму што абедзве жанчыны былі аднолькавыя? Толькі апахмяліўшыся, сябар Мазахава ўспомніў, што ў ягонай жонкі – сястра-блізняшка.

      А Мазахаву не пілося. Ён таксама хацеў жаніцца. Надакучыла аднаму ў пустой кватэры. Ён з’ехаў з вяселля ў горад і патэлефанаваў Дэсадавай, вырашыўшы папрасіць прабачэння і прапанаваць шлюб.

      Але Дэсадава адмовілася. Яна засмяялася ў трубку, аб чым праз колькі хвілін пашкадавала, але Мазахаў ужо адключыўся, і колькі яна ні набірала ягоны нумар тэлефона, абанент не адказваў. Ад адчаю і злосці яна адлупцавала скураным рэменем начальніка пераплётнага цэха, які на той час знаходзіўся ў ейнай кватэры, абазвала «старым казлом» і заплакала.

      Мазахаў заплакаў таксама. Ён выйшаў на вуліцу ў ноч і трапіў пад машыну. І памёр маладым.

      На пахаванні сябар Мазахава, які быў беларускім пісьменнікам, сказаў, што вучыўся разам з Мазахавым у адным універсітэце і што Мазахаў быў вельмі добрым чалавекам.

      Кватэра, якая любіла цішыню

      Аднапакаёвая кватэра маўчала. Маўчала гнятлівай цішынёй. Нават гадзіннік на стале і той не выконваў сольную партыю. Кватэра маўчала, а магла б гаварыць з кнігамі, яны на тое і створаны, іх і было ў кватэры больш за ўсё, аднак і кнігі захоўвалі непарушнасць цішыні. Яны, у выглядзе стала, крэсла, ложка, шафы, складзеных адмыслова з зайздроснай далікатнасцю, нерухома слухалі цішыню, падпарадкоўваліся ёй. На спінцы крэсла вісеў пінжак, ложак быў засланы пледам з выявай усурыйскага тыгра, шафа на двух СКАЧАТЬ