Гульня ўяўлення. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гульня ўяўлення - Мікола Адам страница 5

СКАЧАТЬ падсунуў да сябе тэлефон, скінуўшы міжволі паперы і кнігі, якія мясціліся на стале, набраў нумар.

      Доўга ніхто не адказваў. Малады чалавек нервова кусаў губы і, калі пачуў голас у трубцы, хрыпла закрычаў:

      – Саня? Гэта Віктар! Чуеш?

      – Ды чую, не глухі, не раві так на вуха, – адказаў апанент. – Што здарылася?

      – Ды нічога. Проста… Месцы яшчэ засталіся ў тых спісах, што ты мне паказваў? Я яшчэ прасіў цябе адно пакінуць за мной…

      – Надумаў ехаць?

      – Так.

      – Значыць, усё-ткі нешта здарылася. Ты падумай спачатку, варта табе ехаць ці не…

      – Няма кулі думаць, Саня, дый позна.

      – Ты ж вяселле, казаў, хутка справіш…

      – Забудзь. І не задавай лішніх пытанняў. Ёсць месца для мяне ці няма?

      – Ды ёсць…

      – Вось і добра.

      – Што добрага, Віктар? Зноў сваю Віку прыраўнаваў да блакітнага?… Пасля ж…

      – Слухай, гэта мае праблемы…

      – Ну, як ведаеш.

      – Калі мне прыехаць і куды?

      Саня назваў месца і час, Віктар даў адбой. «Сука!» – вырвалася ў яго. Ён глядзеў на сцены сваёй кватэры, абклееныя ейнымі фотаздымкамі. Але зрываць іх не стаў.

      Ён рушыў на кухню, адкрыў лядоўню, дастаў бляшанку шпротаў і слоік марынаваных памідораў, з хлебніцы – батон. На хуткую руку зрабіўшы бутэрброды, захапіў шклянку і вярнуўся ў пакой. З унутранай кішэні курткі выцягнуў пляшку «Крышталя-люкс», адкаркаваў, наліў, выпіў, адкусіў бутэрброд, закурыў.

      – Сука! – злосна прашыпеў.

      Віктар сеў на ложак і апусціў галаву. Валасы яго былі доўгія, але шнар ад раны прыкмячаўся, хоць рану гэтую ён зарабіў не на вайне. Так, ён быў на вайне, якую за вайну ніхто не лічыць, хоць там і гінуць людзі, і зноў збіраецца ехаць туды. Чаго? Ён бы таксама хацеў ведаць – чаго? Смешна ж з-за нейкай сцервы загінуць, і ён сам разумее, што смешна, толькі іначай не можа, хоць будзе пасля шкадаваць аб зробленым ці не зробленым, якая да д’ябла розніца?!

      Яна казала: інтэлігентныя людзі не сварацца… Тут не тое, што не сварыцца… Хаця, глупства гэта ўсё. Дый які ён, па сутнасці, інтэлігент? Тры курсы філфака, журналісцкая практыка, вайна… Ён жа, акрамя як страляць і пісаць, нічога не ўмее. Дый пісаць, як яна кажа, таксама.

      Віктар зноў выпіў, закусваць не стаў.

      …Той раз ён паехаў не з-за яе. Віктар увогуле яшчэ яе не ведаў. Працаваў у газеце, дакладней, падрабляў, пісаў вершы, якія хвалілі, раілі кніжку выдаваць ды ўступаць у Саюз пісьменнікаў.

      Каханне? Каханне было, ды не такое, як да Вікі, таму і вярнуўся адтуль жывы і здаровы. Гэта ўжо тут яму галаву пабілі, а там толькі драпіны займеў; на гэты ж раз, калі паедзе, сам будзе пад кулі лезці, ведае па сабе. І тады лез, бо малады, бесталковы, Лермантава начытаўся, рамантыка ў мазгах віравала… дурны быў. А цяпер яшчэ дурнейшы.

      Віктару СКАЧАТЬ