Название: Гульня ўяўлення
Автор: Мікола Адам
Издательство: Мультимедийное издательство Стрельбицкого
Жанр: Короткие любовные романы
isbn:
isbn:
Мазахаў самотна, як воўк на поўню, зірнуў у начное акно. Ён пачаў спяваць ад няма чаго рабіць і ад самоты, але хутка змоўк, бо ведаў усяго толькі адну песню, вывучаную з вялікімі цяжкасцямі яшчэ ў школьныя гады да нейкага вечара, пра Яся, што касіў канюшыну.
Яму стала няўтульна і адзінока.
З сябрам Мазахаў вучыўся пяць гадоў на адным факультэце ў адной групе. Сябар стаў беларускім пісьменнікам, а Мазахаў пайшоў працаваць падсобным рабочым на тыпаграфію, у якой друкаваліся кніжкі сябра. Ніводнай з іх ён не чытаў, бо не разумеў беларускай мовы, да таго ж праца замінала чытанню. У вольны час Мазахаў любіў гартаць «Плэйбой» і глядзець па відаку «Эмануэль». На тыпаграфіі ён паралельна засвоіў электракару і атрымаў права на яе кіраванне. Яго празвалі «Ферары-аварыя», таму што гойсаў ён на сваёй машыне па цэхах з неверагоднай хуткасцю, уяўляючы сябе кіроўцам «ферары» на аўтагонках, з-за чаго вельмі часта не паспяваў націскаць тормаз і не ўпісваўся ў вольнае месца праезджай часткі цэхоў.
Мазахаў не вельмі паважаў сваю працу і не стараўся выконваць, а тым больш перавыконваць план. Наадварот, з яго гойсаннем работа стаяла, бо Мазахаву даводзілася цэлымі днямі рамантаваць сваю кару з-за частых аварый. Затое зарплату атрымоўваў ён большую, чым тыя, хто літаральна парыўся на працы. Магчыма, начальства лічыла яго механікам?…
Мазахаву было адзінока і няўтульна на кухні. Ён падумаў было зноў закурыць, але выцягнуўшы цыгарэту з пачака і паглядзеўшы на яе, перадумаў. Мазахаў паламаў цыгарэту напалам і падсунуў пад вадзяны струмень, з-пад якога цудам выкараскаўся вялікі рыжы прусак. Ён вылез на сухое і перакуліўся лапкамі дагары.
Мазахаў закрычаў. Так, як крычаць у галівудскіх фільмах жахаў ахвяры.
На крык прыбеглі сябар з сяброўкай.
– Што здарылася? – занепакоена ўзіралася ў яго сяброўка сябра.
– Трэба выклікаць 911, прусак памірае, – пазіраючы на яе, адказаў Мазахаў.
– Ідыёт, – прамовіла сяброўка сябра і хутчэй выбегла з кухні пад цёплую коўдру, а сябар рассмяяўся і паляпаў Мазахава па плячы.
Неяк Мазахаў збіў электракарай пераплётчыцу з пераплётнага цэха (нешта яму там трэба было) Дэсадаву – дзяўчыну кроў з малаком, якая вучылася ў вольны час на стрыптызёршу. Дзякуй богу, не забіў і нічога не пераламаў ёй. Але пры ейным падзенні і сам паваліўся на яе. Яшчэ і нейкую сваю руку на левую грудзь яе паклаў, як бы між іншым. Дэсадава раскрычалася, што тая фурыя, і пабіла Мазахаву твар да крыві. Мазахаў жа з размазанай крывёй на твары запрасіў Дэсадаву ў кіно. СКАЧАТЬ