Название: Пяшчынкі шчасця
Автор: Канстанцін Шанцаў
Издательство: Издательские решения
Жанр: Киберпанк
isbn: 9785005610232
isbn:
– Добра, Лакі. Але глядзі, не перашчыруй ў працы. Ві, вядома ж, прыглядае за асяроддзем, але ўсё ж і табе рэкамендую пазіраць па баках.
– Дамовіліся. Дзякуй за параду. Я пабег.
– Да сустрэчы.
Зайшоўшы ў свой пакой, Лакі не стаў затлумляцца з акулярамі, а адразу надзеў шлем. Інтэрфейс тут быў куды больш шырокі. Дадзеныя паступалі з разнастайных датчыкаў, прымушаючы яго злёгку губляцца ў іх. Аднак, нават не паспеўшы толкам ацаніць некалькі працэнтаў гэтых самых дадзеных, на ўнутранай частцы забрала з'явілася Ві.
– Так. Глядзі сюды. Віктар Мікалаевіч размясціў твае грошы ў адным з банкаў на Вялікім Каймане. Вось усё па тваім рахунку. Эй, Лакі, сківіцу падымі!
Сапраўды, убачыўшы лічбы на сваім рахунку, Лакі ў прамым сэнсе адкрыў рот ад здзіўлення.
– Ві, мне гэта здаецца ці я з нулямі не ў ладах?
– Усё дакладна. Так, гэта лічба з шасцю нулямі. Ты не памыліўся. Трохі грошай пераведзена на твой рахунак у сталкерскай сістэме. Але ж і ты не сядзіш на месцы. Тую працу, якую ты робіш, яна не за ежу робіцца.
– Пачакай, нешта не прыпомню, каб хтосьці казаў аб расцэнках на ўсякія віды работ. Ты хочаш сказаць, што за ўстаноўку датчыкаў мне нешта налічваюць?
– Вядома ж. Некалькі манет капае за кожны датчык. Трохі перападае за дробныя артэфакты. Прынясеш штосьці каштоўнае, атрымаеш некалькі манет ярчэй, а назбіраеш усякага глупства, то прабач, пару медзякоў ўпадзе, але, ўсё ж упадзе, у тваю кішэню.
– Мне чамусьці здавалася, што ўсё тут робяць адну справу…
– Ёсць такая справа. Выжыванне называецца. А за ўсё астатняе – грошы. Зрабіў – атрымай, папрасіў зрабіць – заплаці. Усё проста як двойчы два.
– Добра, трэба будзе з табой і Віктарам Мікалаевічам пагутарыць на гэтую тэму.
– Не забівай сабе галаву гэтым. Усе спісы з коштамі ў розных гандляроў я цябе такім чынам падам. Магу зрабіць яшчэ прасцей. Пакуль сёння будзем працаваць, падкарэктую інтэрфейс, каб ты адразу мог бачыць прыкладны кошт… хоць не, адразу максімальны кошт і гандляра… э-э-э-э… добра пагляджу там сама.
– Ві, а гэта не адаб'ецца на тваю прадукцыйнасць?
– Ты сумняваешся ўва мне?
Чарговы выбух шарыка з жуйкі і, прама-ткі, маланкі з яе вачэй.
– Не, бо пакуль яшчэ не было падставы ўсумніцца ў цябе.
– Вось і не думай пра гэта.
– Эй, не дуйся! Бо і ты зразумей мае асцярогі. Не так ужо я і арыентуюся тут. А небяспек хапае. Ды і суразмоўца з цябе той яшчэ – каго хочаш давядзеш да белага гартавання. Але мне падабаецца.
– Ой, ільсцівец! Слухай сюды, дамскі ўгоднік, ты для мяне стары і няма чаго да мяне подкатывать яй… ой, падбіваць кліны.
– Ві, астынь! Вось ужо, сапраўды, дзяўчынка! Ты з мухі зрабіла такога слана, што цяпер ні адзін заапарк яго не зможа да сябе ўзяць.
– Гэта яшчэ чаму?
– Ды таму што не хопіць грошай яго пракарміць.
Некалькі СКАЧАТЬ