Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі страница 9

СКАЧАТЬ стаяла з разяўленым ротам. Яна таксама адмаўлялася верыць сваім вачам. Янка тым часам выцягнуў руку з пустэчы, затым ізноў апусціў яе туды, сам сябе правяраючы.

      – Што там? – запыталася сястра.

      – Пуста. Відаць, там схаваны патаемны пакой. А мо і які патаемны ход.

      – Хто б мог падумаць?!

      – Так.

      – І што, там зусім нічога-нічога не відаць?

      – Святло, падаецца, удалечыні бачу, але нічога не разгледзець. Трэба спраўдзіць.

      І Янка паспрабаваў рукой абмацаць пустэчу. Але ён не здолеў утрымаць раўнавагу, стоячы на вечку куфра, і паляцеў у цемру. Мілана адразу ж ад спалоху заверашчала. Але неўзабаве ўцяміла, што трэба нешта тэрмінова рабіць, і ўскочыла на куфар. Дзяўчына перахілілася праз край люстэрка і пачала клікаць брата, беспаспяхова водзячы рукой у цемры.

      – Янка, Янка! Дзе ты, братачка?

      Дзяўчына была не на жарт спалоханая. У яе нават прамільгнула страшэнная думка аб страце брата. Мілана роспачна паклікала яшчэ раз:

      – Янка, Ян! Дзе ты?

      – Я тут, Мілана! – прыцішана пачулася недзе ў глыбіні.

      – Ян? – не паверыла яна сваім вушам. – Як ты там? З табой усё добра?

      – Так, ідзі сюды! Тут так прыгожа!

      – Куды? Я нічога не бачу.

      – Проста скачы долу. Дай веры, усё будзе добра!

      – Ну добра. Глядзі, калі што.

      Дзяўчыну крыху адольвалі сумневы, але голас брата гучаў так упэўнена, так пераканаўча. Яна закінула нагу, падцягнулася і… скочыла ў цемру.

      Мілана апынулася на невялічкай горцы, якою плаўна з’ехала долу. Яна вылецела праз пройму і раптам пабачыла неверагодна прыгожы сонечны лужок. Дзяўчына нават не адразу асэнсавала, што трэба падняцца, нагэтулькі была шакаваная. Паволі ўздымаючыся, глядзела на ўсё шырока расплюшчанымі вачыма.

      – Дзе гэта мы?

      – Каб жа я ведаў.

      Мілана зірнула, адкуль яны сюды трапілі. Гэта быў стары вялізны разгалісты дуб з шырокім ды глыбокім дуплом. Яно было не такім вялікім, каб у яго з лёгкасцю пралез дарослы, але дастатковае, каб прасунуўся хто іх узросту.

      – Пачакай! – пачала разважаць яна. – Калі гэта патаемны ход, дык дзе ж тады дом?

      – Д-дом? – прамовіў Янка і сам зразумеў, што нешта тут не зусім лагічна.

      – Так! Насамрэч мы з’ехалі проста з маленькай горачкі. Пагадзіся, гэтага замала на тое, каб так далёка апынуцца ад дома і каб яго не бачыць.

      – А яно ж напраўду так. А дзе ж дом? Што за цуд?

      І тут увагу Міланы прыцягнула іншае.

      – Глядзі! – паказала дзяўчына на брата. – А што гэта з тваімі даспехамі сталася?

      – А што з імі не так? – не разумеючы, прамовіў Янка і адчуў, што даспехі ў некалькі разоў пацяжэлі. Ён узняў руку, і ад здзіўлення хлопцу ледзьве мову не заняло: цацка сталася сапраўдным жалезным мячом. Хлопец папляскаў далонямі па сабе і адчуў грукат лат.

      У подзіве ён зірнуў СКАЧАТЬ