Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі страница 8

СКАЧАТЬ што яшчэ нам наш прапрадзед перадаў? – дзяўчына зірнула на іншыя падарункі, якія ў параўнанні з кулончыкам зусім не ўражвалі. – Можаш пакінуць сабе, – пажартавала яна. – А я вазьму толькі яго, – любавалася дзяўчына ўпрыгожваннем. – А можна я яго надзену? Так карціць!

      – Калі ласка. Хто табе забараняе? Пэўна ж, ён табе быў прызначаны.

      – Выдатна! – усцешылася яна. – Дзякуй!

      – Ды няма за што. Тут вунь і люстэрка ёсць. Можаш адразу і паглядзецца.

      Мілана апусціла вечка куфра і, нядоўга думаючы, надзела на сябе матузок з кулончыкам.

      – Цуд! Мне так пасуе! Праўда?

      – Так, безумоўна. Асабліва з тваёй дыядэмай – ну проста каралеўна!

      – Дзякуй!

      І яна зрабіла невялікі рэверанс, нібыта і сапраўды была каралеўнай.

      – А што ты будзеш рабіць са сваімі падарункамі? – без асаблівай цікаўнасці запытала Мілана.

      – Я не ведаю, навошта яны наагул. З кулончыкам зразумела, яго хоць можна надзець. А тут што і да чаго, паспрабуй здагадайся.

      – Проста так ён бы іх не пакінуў, – тут ужо і Мілана задумалася. – Дай зірну.

      Янка працягнуў сястры падкоўку і крыжык. Дзяўчына пачала разглядаць іх.

      – Цікава. На першы погляд, нічога такога ў іх няма.

      Мілана зноў зірнула на сябе ў люстэрка, прызадумалася і раптам заўважыла старадаўні герб, па-майстэрску выразаны на верхняй частцы асады.

      – Слухай, – зацікаўлена запыталася яна ў брата, – а гэта што?

      – Наш родавы герб.

      – Родавы герб? У нас быў свой герб?

      – Некалі. Даўно, – адказаў Янка і ўважліва паглядзеў на выяву.

      – Так, зачэпка ў ім! – узрадаваўся хлопец. – Як жа я адразу не здагадаўся?! Слухай, ты проста геній.

      – Ты пра што? – не зусім разумела сястра.

      – Дай сюды, – папрасіў ён назад свае падарункі. – Зірні на герб. Бачыш?

      – Герб як герб… Аёй! – выгукнула яна, урэшце нешта таксама заўважыўшы. – На ім не стае крыжа і падковы. Але калі іх адламалі, чаму назад не прымацавалі? Навошта іх зламанымі трэ было захоўваць? Ды яшчэ нам перадаваць?

      – Вось гэта мы і высветлім.

      І хлопец, трымаючы свае падарункі ў руцэ, узлез на вечка куфра. Найперш ён прымерыў крыж, які дакладна запоўніў выемку. Значыцца, менавіта там ён быў даўней. Янка замацаваў яго трывала.

      – Надаецца! – задаволена прамовіў ён.

      І адразу ж па каморы праляцеў лёгкі ветрык. Зусім кволы, але ў зацішнай каморы яго можна было адчуць.

      – Скразняк? – выказаў здагадку Янка. – Табе не падалося?

      – Так. Я нешта таксама адчула.

      – Дзіўна. Скуль ветру тут узяцца? Добра, не будзем зважаць на дробязі.

      Янка ўзяў падкоўку і старанна прымацаваў яе. І так моцна прыціснуў далонню, што крыж неверагодным чынам нібыта выехаў з рамы.

      – Што за глупствы? Я ж яго надзейна замацаваў!..

      Янка крыху абурана СКАЧАТЬ