Название: Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства
Автор: Алег Грушэцкі
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Фэнтези про драконов
isbn: 978-985-581-420-8
isbn:
– Мне ідэя даспадобы. У такіх строях нам не будзе роўных, – сказала сястра, ужо ўяўляючы, як яны будуць уражліва выглядаць збоку.
Янка вярнуўся ў пакой і хутка пераапрануўся.
– О, выдатна! – пахваліла Мілана. – Так нашмат лепей.
– Ага! – захоплена пагадзіўся Янка. – Табе яшчэ б да такога выгляду… ым-м-м, – нешта прамычаў ён, нібыта разважаючы, ці варта ёй нешта сказаць, ці не.
– Ды што, што? Кажы, – заінтрыгаваная, змушала яна.
– Не, не магу. Баюся, пакуль нельга.
– Ды што? Кажы, як пачаў. Абяцаю – нікому ні слова.
– Дзядуля мае табе падараваць адзін ну вельмі прыгожы кулон. Ды нагэтулькі прывабны і цудоўны, што я такіх і не бачыў. Нават таямнічы.
– Файна як! – усхвалявалася ад радасці і прыемнай неспадзеўкі Мілана. – А чаму таямнічы?
– Разумееш, ён выглядае дужа незвычайна. Я такога колеру камянёў і не сустракаў. А яшчэ на ім надпісы нейкія незразумелыя выбітыя.
– Уга!
– Дык і гэта не самае дзіўнае.
– А што яшчэ можа быць? – усё болей захаплялася сястра.
– Яго ды колькі іншых рэчаў нашаму дзядулю ягоны дзед загадаў перадаць менавіта нам. Уяўляеш? Наш прапрадзядуля!
– Дзіўна, – прамовіла зачараваная такой навіной Мілана. – Гэх, хутчэй бы той кулончык пабачыць. А яшчэ б надзець на сябе, – марыла яна. – Разам з маёй дыядэмай як бы ўсё глядзелася…
– Вядома, ва ўсім харастве… – уявіў і Янка. – Шкада толькі, што дзед усё гэта замыкае.
– Так, – уздыхнула сястра. – А дзе замыкае?
– Тут, – хітнуў брат галавой на дзверы каморы.
– Ту-ут? – адразу ж з нейкай хітрынкай перапытала Мілана.
– Сама ж ведаеш, яна заўсёды замкнёная. Дзед за гэтым строга сочыць. Таму давядзецца чакаць, пакуль ён сам тыя падарункі нам не дастане.
– Ды не, мо і не давядзецца, – радасна ўсхвалявалася дзяўчына.
– Не зразумеў? – матлянуў галавой Янка.
– Глядзі! – і яна хутка наблізілася да дзвярэй каморы, націснула на клямку і лёгка штурхнула дзверы. Як жа здзівіўся хлопец, калі дзверы расчыніліся.
– А-а-а… – не мог падабраць ён словаў. – Як гэта?
– Вельмі проста, – усміхнулася Мілана брату. – Ты ніколі не здагадаешся.
– Не-а, – закруціў Янка галавой.
– Усе ўжо меліся выходзіць, як дзед заўважыў, што забыўся прыбраць вашы вуды і рэчы ў камору. Адамкнуць ён яе адамкнуў, нават усё туды і прыбраў. А вось куды ключ у гэтым паспеху паклаў, забыўся. Трэ было выходзіць, вось і сталі яго падганяць. Урэшце ён не вытрымаў, махнуў на ўсё рукой і пайшоў.
– Ачмурэць. Але ведаеш, усё адно браць без ягонага дазволу…
– Дык браць я і не збіралася. Бясспрэчна ж, нельга.
Яна ўздыхнула. У яе вачах адбіўся смутак, так карцела пабачыць упрыгожванне.
СКАЧАТЬ