Название: Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства
Автор: Алег Грушэцкі
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Фэнтези про драконов
isbn: 978-985-581-420-8
isbn:
Дзед паставіў вуду і хутка вярнуўся. Яго позірк на імгненне сустрэўся з зацікаўленым позіркам унука. Стары толькі сціпла ўсміхнуўся, замкнуў дзверы і пайшоў да стала. Праходзячы каля Янкі, ён правёў рукой па яго галаве і паляпаў па плячы.
– Вой, добрая ж у вас гарбата! – пахваліла маці сваю свякроўку. – Ды з гэткімі смачнымі блінамі! М-м-м, – пахітала яна галавой, атрымліваючы асалоду. – Тое, што трэба з дарогі.
– На здароўе. Пазней вам нечага больш уежнага насмажу, можа, бульбы з салам і яйкамі ці з грыбамі.
– У мяне ўжо слінкі пацяклі, – сказаў тата. – Як уявіш водар тваёй смажанкі, дык адразу апетыт разгараецца.
– Гэта вам не ў вашым горадзе! Харчуецеся немаведама чым. Вунь як схуднелі. Ну нічога, я тут за вас вазьмуся, неўзабаве ў мяне да людзей станеце падобныя! – жартавала бабуля.
Усе пад’елі, падзякавалі бабулі за смачны пачастунак і сталі раскладваць свае рэчы па пакоях.
Янка, праходзячы паўз камору, паглядзеў уважліва на дзверы, нібы імкнуўся знайсці хоць нейкую шчыліну. Што ж такое ў ёй? Чаму дзед яе гэтак старанна замкнуў?
– Слухай, Мілана, – ціха звярнуўся да сястры. – А ты хоць раз бачыла, што там?
– Дзе?
– У каморы.
– Не, – матлянула яна галавой. – Ды і навошта? Напэўна, рознае халусце. Што там можа быць цікавага?
– Але чаму тады дзед заўжды яе замыкае?
– Мо яму там і ёсць што каштоўнае, але мне ўсё адно.
– Ат, – махнуў рукой Янка, разумеючы, што яе гэта не цікавіць.
Рыбалка. Таямнічы падарунак. Аповед пра продкаў
Наступнага дня дзед з Янкам вырашылі парыбачыць. Дзеду карцела выпрабаваць новую вуду, і ён пабудзіў унука.
– Ну што, рыбак, не перадумаў? – жартам запытаўся дзядуля.
– Не, мы ж дамовіліся.
– Слушна. Ранкам рыба сама лепей бярэцца, прынамсі ў нас. Так што ўставай, хутка снедай і хадзем.
– А Мілану не будзем будзіць?
– Ды не, хай спіць. Прагне сёння з сяброўкамі сустрэцца, даўно не бачыліся.
– Ага, пахваліцца, – усміхнуўся Янка.
– Мо і так. Чаму б і не пахваліцца, як ёсць чым? Яна ў вас ужо як каралеўна. Ды яшчэ з гэтай каронай!..
– Дыядэмай, – выправіў унук.
– Хай сабе і так, я ў гэтым не знаюся.
– Я, прызнацца, гэтаксама. Каб не сказалі, мо і не ведаў бы.
– Так. Наш мужчынскі клопат – ваяваць, працаваць ды бараніць кволых і жанчын. А красавацца – гэта ўжо іх прывілей. Ды і няхай, калі ёсць чым. Галоўнае, каб пры гэтым яшчэ на нас ды на гаспадарку не забываліся. А там хай сябе цешацца, СКАЧАТЬ