Праклён Міндоўга. Максім Кутузаў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён Міндоўга - Максім Кутузаў страница 7

Название: Праклён Міндоўга

Автор: Максім Кутузаў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Драматургия

Серия:

isbn: 978-985-7210-13-8

isbn:

СКАЧАТЬ нас пужаць сваімі шалёнымі прадказаннямі. А можа гэтага нічога не здарыцца, і нашы багі даруюць гэтаму гораду доўгае і слаўнае існаванне!

      Падыходзіць карчмар, ставіць на стол тры куфлі піва і сыходзіць.

      Богуш:

      Вып’ем жа за нашага мудрага князя. І за тое, каб горад на рацэ Вільні, які згодна з княжым загадам нарэшце дабудавалі, праіснаваў тысячы гадоў. І каб слава аб гэтым цудоўным горадзе разышлася па ўсім свеце.

      П’юць.

      Нарбут:

      Наш мудры князь быў бы яшчэ больш мудрым, калі не абяцаў бы замежнікам прыняць іх веру. Спачатку ён паспрыяў з’яўленню ў нашым княстве праваслаўнай мітраполіі, зараз збіраецца прыняць каталіцтва. Нельга так крыўдзіць нашых багоў. Яны могуць раззлавацца. Багі літасцівыя, але і іх трыванне не бясконцае.

      Богуш:

      А я не веру, што наш вялікі і мудры князь можа выклікаць абурэнне з боку багоў.

      Нарбут:

      Неабачлівы вялікі князь Віцень таксама не верыў у мае прадказанні. Але ўсё ж такі загінуў ад стралы Перуна, як я яго і папярэджваў.

      Богуш:

      Так, з гэтым складана не пагадзіцца.

      Румбольд:

      А вось Міндоўга забіў не Пярун, а чалавек. Я ўсё ж такі не разумею, як у такога мужнага ваяра, сапраўднага героя, як наш Давыд, мог быць такі злосны бацька-здраднік.

      Нарбут:

      Хто яго ведае, мабыць, ягоны бацька Даўмонт тады і меў рацыю.

      Богуш і Румбольд (адначасова):

      Што ты такое гаворыш?

      Румбольд:

      Раней ты так не разважаў!

      Богуш:

      Так-так! Гэта, напэўна, піва на цябе так падзейнічала!

      Нарбут:

      Не, гэта не піва. Гэта жыццёвая мудрасць. Я заўсёды ведаў гэту трагічную гісторыю, але раней я глядзеў на яе па-іншаму. Аднак зараз, калі я пасталеў, памудрэў, я змог нарэшце пабачыць усё гэта і з другога боку. А вы ўпэўнены, што вы ведаеце ўсю гісторыю цалкам? З усімі падрабязнасцямі? Што вы можаце ацэньваць яе з усіх пунктаў гледжання? Як бы вы паступілі на месцы Даўмонта?

      З’ява другая

      1263 год

      Жамойць. Замак жамойцкага князя Траняты. У галоўнай зале замка сядзіць Транята.

      Транята:

      Цікава, што яму патрэбна ад мяне? Што выклікала ў яго такое нястрымнае жаданне сустрэцца са мной? Нічога, хутка даведаюся.

      Уваходзіць Даўмонт.

      Транята:

      Мне сказалі, ты вельмі хацеў мяне бачыць?

      Даўмонт:

      Так і ёсць.

      Транята:

      Сам-насам? Без магчымых сведак?

      Даўмонт:

      І гэта праўда.

      Транята:

      Што ж гэта за размова такая падазрона таямнічая?

      Даўмонт:

СКАЧАТЬ